Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку расьсьледуюць сьмерць свайго грамадзяніна на літоўска-беларускай мяжы


Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.
Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

Улады Іраку сфармавалі адмысловую камісію для высьвятленьня ўсіх абставінаў, якія прывялі да сьмерці грамадзяніна Іраку на літоўска-беларускай мяжы. Пра гэта ў панядзелак заявіў афіцыйны прадстаўнік ірацкага МЗС Ахмед ас-Саххаф у камэнтары Нацыянальнаму ірацкаму інфармацыйнаму агенцтву (NINA).

«Сьледчая камісія пад кіраўніцтвам дыпкорпусу ў Маскве створана для высьвятленьня абставінаў здарэньня, у выніку якога ў зоне літоўска-беларускай мяжы загінуў грамадзянін Іраку. Члены камісіі ўжо сустрэліся з прадстаўнікамі профільных органаў ва ўрадзе Беларусі для ўдакладненьня дэталяў інцыдэнту», — заявіў ас-Саххаф, якога цытуе Tut.by.

Камэнтуючы рашэньне ірацкіх уладаў аб прыпыненьні ўсіх пасажырскіх авіярэйсаў у Беларусь, прадстаўнік ірацкага МЗС адзначыў, што «мэта такога рашэньня заключаецца ў тым, каб пакласьці канец дзейнасьці сетак кантрабанды і гандлю людзьмі».

9 жніўня авіякампанія Fly Baghdad выканала рэйс зь Менску ў Багдад, вярнуўшы на радзіму больш за восемдзесят іракцаў. Яшчэ адзін эвакуацыйны рэйс чакаецца заўтра: на ім плянуюць вывезьці больш за 200 чалавек, а таксама цела іракца Джафара Аль-Харэса, што загінуў на беларуска-літоўскім участку.

Таксама сёньня ў парлямэнце Іраку прайшлі слуханьні па сытуацыі на літоўска-беларускай мяжы. На іх было заяўлена, што Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах уцекачоў аказвае гуманітарную падтрымку іракцам «шляхам зносін з уладамі Літвы і Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG