Сьледчы камітэт працягнуў на два месяцы праверку абставінаў сьмерці Вітольда Ашурка

Вітольд Ашурак. Архіўнае фота.
Вітольд Ашурак. Архіўнае фота.

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці падоўжыла праверку па факце сьмерці ў калёніі № 17 у Шклове палітвязьня Вітольда Ашурка, паведаміў БелаПАН яго брат Андрэй Ашурак.

«Праверка прадоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспэртызаў. Я спытаў, якія вэрсіі разглядаюцца, на што сьледчы сказаў, што няма экспэртызаў — няма вэрсій», — сказаў Ашурак.

Паводле яго слоў, падчас размовы ён зьвярнуў увагу суразмоўцы на тое, што на відэазапісе, якую СК апублікаваў у дзень сьмерці брата, «стан Вітольда Міхайлавіча — бесьсьвядомы», «з гэтым сьледчы пагадзіўся». Андрэй Ашурак таксама выказаў здагадку, што з загінулым абыходзіліся неналежным чынам.

Да гэтага часу невядомы лёс дзёньніка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, сьледчы падаў запыт у турму № 1 у Горадні, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапаваньня ў калёнію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў.

​
XS
SM
MD
LG