Дзьмітры Кулакоў здолеў уцячы з беларускай калёніі ў Літву. Кулакова асудзілі на 3,5 года «хіміі» паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «пагроза ўжываньня гвалту»
Сем афіцэраў паліцыі Капітолія ў чацьвер падалі ў суд на былога прэзыдэнта Дональда Трампа, сьцьвярджаючы, што ён уступіў у змову з крайне правымі экстрэмісцкімі групоўкамі з мэтай справакаваць напад на будынак Кангрэса, які адбыўся 6 студзеня.
Супраць асуджанай на 2 гады калёніі Вольгі Класкоўскай распачата новая крымінальная справа аб абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) за камэнтар у сацсетках восеньню 2020 году, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дэпутат польскага Сэйму Францішак Стэрчэўскі спрабаваў прарваць кардон памежнікаў, каб даставіць рэчы для мігрантаў, якія больш за два тыдні жывуць лягерам на польска-беларускай мяжы. «Свабода» пагутарыла з палітыкам.
У аўторак, 24 жніўня, у дзень візыту прадстаўнікоў Агенцтва ААН у справах уцекачоў, зь мяжы Латвіі і Беларусі зьніклі ўсе 83 шукальнікі прытулку
Апэратыўныя падразьдзяленьні праваахоўных органаў Украіны на даручэньне Кіеўскай гарадзкой пракуратуры вывучаюць усе магчымыя вэрсіі гібелі прадстаўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова, якога 3 жніўня знайшлі павешаным у парку на ўскраіне Кіева.
Радыё Свабода папрасіла літаратараў ацаніць уплыў творчасьці і асобы паэта Алеся Разанава, які сёньня памёр на 74-м годзе жыцьця.
Журналістка Наста Захарэвіч, якая атрымала палітычны прытулак у Латвіі, піша пра цяперашнюю сытуацыю на мяжы Беларусі і Эўразьвязу.
Газэта паведаміла, што амэрыканцаў, уладальнікаў грын-картаў і некаторых афганцаў вывозяць на вайсковых верталётах.
Латвійскі партал Sargs.lv, створаны Міністэрствам абароны Латвіі, расказаў пра ірацкую сям’ю, якую тыдзень таму паказалі ў роліку Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
У ноч на 26 жніўня ў Менску на 74-м годзе жыцьця памёр беларускі паэт Алесь Разанаў.
Прычыны, чаму дыпляматы апублікавалі папярэджаньне, пакуль не вядомыя.
Два месяцы цягнецца закрыты суд у гомельскай турме па «справе Ціханоўскага». За «масавыя беспарадкі» і іншыя «злачынствы» судзяць блогераў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Уладзімера Цыгановіча, палітыка Міколу Статкевіча, мадэратара сацсетак Дзьмітрыя Папова і апэратара Арцёма Сакава.
Максіму Курганскаму 37 гадоў. З жонкай Ганнай выхоўвае двух сыноў — чатырох і сямі гадоў. Старэйшы сёлета ідзе першы раз у першую клясу. Але ня дома, а ў Варшаве. Курганскія вырашылі пакінуць Беларусь, бо за імі мусілі прыйсьці «людзі ў цывільным».
У судзе Ленінскага раёну Менску прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць начальніка фінансавага аддзелу адміністрацыі Ленінскага раёну Юрыя Сянькова.
Басманны раённы суд Масквы неўзабаве разгледзіць пытаньне аб завочным арышце Сяргея Кароткіх, вядомага ў Беларусі сваім удзелам у беларускім аддзяленьні арганізацыі РНЕ (Расейскае нацыянальнае адзінства),
Амаль 40 адсоткаў расейцаў у апошнія паўгода празь нястачу грошай адмаўляліся ад куплі неабходных прадуктаў. Гэта вынікае з апытаньня «Левада-цэнтру» (прызнаны ў Расеі «НКА – замежным агентам»).
На 12 верасьня заплянаваны «Менскі паўмаратон», які ў ранейшыя гады зьбіраў пад паўсотні тысяч аматараў бегу з розных краін. Гэтым разам склад удзельнікаў будзе істотна меншы, а спартовы форум атрымае ідэалягічную нагрузку.
Беларус (рэдакцыя мае імя героя) 15 гадоў адслужыў у памежных войсках. За ўдзел у леташніх пратэстах яго звольнілі і забаранілі выезд зь Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра зброю з Украіны, мігрантаў і закрытыя межы.
«Гібрыдная атака выдыхнулася?» — пад такім загалоўкам літоўскі партал Delfi сёньня паведаміў пра адзіны выпадак парушэньня мяжы з боку Беларусі.
Колькасьць жыхароў Афганістану, якім пагражае голад з прычыны крызісу, выкліканага прыходам да ўлады руху «Талібан», дасягнула 14 мільёнаў. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў дырэктар харчовай праграмы ААН Дэвід Бізлі.
Рух «Талібан» не дазволіць падаўжаць эвакуацыю іншаземцаў з Афганістану пасьля 31 жніўня, крайняга тэрміну для вывазу грамадзянаў і вываду амэрыканскіх войскаў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў прадстаўнік руху Забіула Муджахід, перадае Sky News.
У старшыні грамадзкага абʼяднаньня прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанкі ўвечары 24 жніўня адбыўся ператрус.
Бубнач брытанскага рок-гурту Rolling Stones Чарлі Ўотс памёр ва ўзросьце 80 гадоў.
Год таму ў Беларусі зьявіліся «Кібэрпартызаны». Гэтая ананімная група пачынала зь бяскрыўднай замены выяваў на афіцыйных сайтах і публікацыі сьпісаў сілавікоў. Цяпер яны ўзломваюць дзяржаўныя сэрвэры, атрымліваючы доступ да службовай і сакрэтнай інфармацыі.
Крымінальная справа па артыкуле аб махлярстве супраць чатырох супрацоўнікаў PandaDoc закрытая. Гэтую інфармацыю выданьню dev.by пацьвердзілі ў кіраўніцтве кампаніі.
Ларыса Танкашкур зь Менску зь ліпеня адбывае ў Баранавічах трохмесячнае зьняволеньне за разгалошваньне прыватных зьвестак міліцыянтаў. Летась яна зьмясьціла ў інтэрнэце адрасы праваахоўнікаў, якія пражываюць на ўчастку, які яна абслугоўвала як паштарка.
Са жніўня мінулага году беларусы зьяжджаюць жыць за мяжу па палітычных перакананьнях. Глядзім, колькі чалавек ужо зьехалі і ці спыніцца гэты працэс.
Інфармацыя пра «захоплены ўкраінскі самалёт» не адпавядае рэчаіснасьці, паведаміў у камэнтары Радыё Свабода прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Ніколенка.
Як доктару правільна сказаць пацыенту, што ў яго рак? Пра што важна пацыенту абавязкова запытаць доктара-анколяга і пра што дамовіцца? Што такое анкалягічная каманда, як атрымаць другую думку і як шукаць інфармацыю ў інтэрнэце? Парады дае анколяг Надзея Пятроўская.
Пэнтагон паведаміў, што амэрыканскія вайскоўцы выляталі за пэрымэтар аэрапорту, каб забраць амэрыканцаў для эвакуацыі.
Кніжны клюб, баявыя адзінаборствы, урокі літоўскай мовы і гітары. Што робяць беларусы ў Літве, каб падтрымаць адзін аднаго.
Былы дыплямат Ігар Ляшчэня апублікаваў у сваім Фйсбуку заяву, у якой паведаміў, што яшчэ ў чэрвені сышоў з пасады кіраўніка грамадзкай ініцыятывы «Сход»
Ён прабыў за кратамі восем месяцаў.
Жонка палітвязьня расказала, як цяпер пачуваецца яе муж, чым ёй пагражаў ГУБАЗіК, і што думае пра арышт 8-гадовая дачка пары.
Улады Польшчы прынялі рашэньне пабудаваць плот вышынёй 2,5 мэтра на мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведаміў у сваім твітэры міністар абароны краіны Марыюш Блашчак.
Хтосьці мусіў выехаць і аднаўляецца дагэтуль, нехта стараецца забыць той дзень як страшны сон.
Мастак-палітвязень даслаў ліст на волю, у якім падрабязна патлумачыў, чаму напісаў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара і ці стала гэтая праца сапраўднай прычынай ягонага зьняволеньня
У нядзелю польскім праваабаронцам удалося сустрэць пяць уцекачоў з Блізкага Ўсходу, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу. Польскія памежнікі спрабавалі іх вярнуць на тэрыторыю Беларусі, але тыя зноў вярнуліся ў Польшчу.
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала расказала ў эфіры Свабоды Premium пра пераезд у новую краіну, дзе яна знайшла працу, пра тое, як хадзілі на шопінг з Марыяй Калесьнікавай і Сьвятланай Ціханоўскай, каб лепей пазнаёміцца.
Алесь Ліпай — паэт, журналіст, першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Беларусі, заснавальнік і кіраўнік недзяржаўнага агенцтва БелаПАН. Справа ягонага жыцьця, адзінае на сёньня незалежнае інфармацыйнае агенцтва Беларусі, цяпер разгромлена.
Грамадзянін Расеі прыплыў з паўднёвакурыльскага вострава Кунашыр на японскі востраў Хакайда і папрасіў там палітычнага прытулку. Пра гэта паведамляе японскае інфармацыйнае агенцтва Kyodo.
Зьніжэньне колькасьці мігрантаў, якія транзытам празь Беларусь імкнуцца трапіць у Латвію, не зьяўляецца для тамтэйшых памежнікаў нагодай для заспакаеньня. Больш за тое, яны гавораць пра патэнцыйнае ўзьнікненьне напружаньня і на мяжы з Расеяй.
Мігранты з Азіі застаюцца на памежжы, выжываючы ў складаных умовах. Праўдападобна, ніякай дапамогі ім беларускі бок не аказвае.
У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае на незвычайную імпрэзу Show in the woods фэнтэзі-фолк гурту Irdorath, запісаную ў лесе ў чэрвені 2020 году.
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі
У міжнародным аэрапорце Кабулу ў выніку цісканіны загінулі яшчэ сямёра афганцаў
Удзельнік дуэту The Everly Brothers Дон Эвэрлі памёр вы ўзросьце 84 гадоў у горадзе Нэшвіле, у амэрыканскім штаце Тэнэсі.
На беларуска-польскім памежжы застаецца вялікая група афганскіх мігрантаў, якіх не пускаюць у Польшчу.
Паразмаўлялі з грузінскім псыхолягам Джанай Джавахішвілі пра сытуацыю ў Беларусі: як яна ўплывае на стан людзей і калі варта зьвярнуцца да спэцыяліста.
Загрузіць яшчэ