Маці асуджанага на 3 гады 17-гадовага хлопца расказала Свабодзе пра затрыманьне сына і суд над ім.
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Сьвятлана Вінаградава.
Яны былі за кратамі ад 22 сьнежня 2020 году.
Дэпутаты ад думскай фракцыі «Адзіная Расея» распрацавалі законапраект, які мае забараніць уезд у РФ замежнікам, якія праявілі нянавісьць або варожасьць да рускамоўнага насельніцтва.
Страты Беларусі падчас ІІ сусьветнай вайны генпракурор Андрэй Швед ацаніў у 500 млрд даляраў. Паводле яго, гэта мінімальная сума. Вызначэньнем поўнай зоймецца адмысловая камісія.
Відавочца яго раненьня Аляксандар Кардзюкоў адбывае 10-гадовае пакараньне.
Мітынгоўцы з нацыянальнымі сьцягамі выйшлі супраць талібаў яшчэ ў адным горадзе Афганістану.
Вакцыны даюць надзею на спыненьне пандэміі, але толькі калі яны будуць даступныя ўсім, адзначыў пантыфік.
Міграцыйны крызіс на памежжы Беларусі з суседзямі на поўначы і захадзе працягваецца, аднак колькасьць мігрантаў з краін Азіі зьнізілася.
З аднаго боку іх ня ўпускае ў краіну польская Памежная варта, а з другога беларускія сілавікі не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь.
У жніўні 1991 году Ўладзімера Сазанчука, маладога сьледчага зь Менску, накіравалі ў Маскву, каб расьсьледаваць спробу дзяржаўнага перавароту, зробленую членамі Дзяржаўнага камітэту надзвычайнага становішча (ГКЧП).
У адным з апублікаваных ініцыятывай ByPol відэа гучыць сьпеў чалавека, які нібыта знаходзіцца за кратамі ў турме на Валадарскага ў Менску. Гэтым чалавекам аказаўся жыхар Салігорску Ўладзімер Шыла. Свабода пагутарыла зь ім.
Яго выхоўвала цётка і любяць бабулі на раёне, а яму самому было непрынцыпова, пад якім сьцягам выходзіць. Сябры расказалі, хто такі Vadimati, які называе сябе «першым блогерам Горадні» і «народным дэпутатам».
Паразмаўлялі з рэжысэрам і акторам Юрыем Дзіваковым і ілюстратаркай і дызайнэркай Тацянай Дзіваковай пра жыцьцё ў Беларусі, затрыманьні, выезд за мяжу і творчасьць.
Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай адносна перасьледу супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
Ваенная карэспандэнтка, рэжысэрка і прадусарка Шахіда Туляганава тлумачыць, што адбываецца ў Афганістане, чаму вялікая частка аўганцаў падтрымлівае Талібан, чаму «ў Афганістане хацелі, каб амэрыканцы сышлі», і як могуць скарыстацца крызісам у гэтай краіне Аляксандар Лукашэнка і іншыя дыктатары.
Лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская будзе спрабаваць памяняць спартовае грамадзянства.
Тацяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна сьвету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна распавяла «Народнай Волі» пра першае спатканьне з мужам з моманту яго затрыманьня.
61-гадовы баранавіцкі актывіст Уладзімер Гундар з 29 ліпеня адбывае пакараньне ў карцары. Пра гэта ягоная жонка Алена даведалася, прыйшоўшы на спатканьне ў СІЗА, на якое Уладзімер не зьявіўся.
У панядзелак, 16 жніўня, суд вынес рашэньне па справе жыхара «Плошчы пераменаў» арбарыста Сьцяпана Латыпава. Мужчыну прысудзілі да васьмі з паловай гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў 300 базавых.
Афіцыйны прадстаўнік «Талібану» Забіхула Муджахід правёў прэс-канфэрэнцыю і распавёў, які будзе жыцьцё ў Афганістане пры іх уладзе.
Прэзыдэнта Афганістану Ашрафа Гані, які ўцёк з краіны пасьля захопу талібамі Кабула, прынялі ўлады Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), паведаміла ў сераду МЗС гэтай краіны.
Расказваем пра каманду незалежнага інфармагенцтва БелаПАН, да якой 18 жніўня прыйшлі зь ператрусамі.
Удзельнік пасьлявыбарчых пратэстаў у Беларусі Андрэй Суша распавёў «Настоящего времени», як яму ўдалося ўцячы за мяжу на мотапарапляне і чаму ён абраў менавіта такі спосаб уцёкаў.
Прадстаўнікі «Беларускага дому ва Ўкраіне» заяўляюць, што ня могуць забраць для пахаваньня цела Віталя Шышова, які загінуў у Кіеве.
У тэлеграм-канале «Кибер-партизаны» зьявіўся запіс размовы, імаверна, міліцыянтаў. Сьцьвярджаецца, што на запісе намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады кіраўніку салігорскай міліцыі Аляксандру Шаравару, каго і як затрымліваць.
Удзельнікі руху «Талібан», якія захапілі Афганістан, адкрылі страляніну па ўдзельніках акцыі ў падтрымку нацыянальнага сьцяга краіны, якая прайшла ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.
Рэзкі рост сьмяротнасьці назіраецца на фоне пашырэньня штаму «дэльта».
Філёзафу Ўладзімеру Мацкевічу прад’явілі абвінавачваньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Ініцыятыва ByPol апублікавала відэа, у якім назвала імёны асобаў, датычных, як сьцьвярджае ByPol, да арганізацыі нелегальнай міграцыі ў сумежныя краіны Эўразьвязу.
Выратавальныя работы даводзілася перарываць з прычыны моцнай залевы.
Гэта ўжо другі дзень нараджэньня, які палітвязень сустракае за кратамі.
Вядомы бізнэсовец Аляксандар Кныровіч вызвалены з калёніі. У ліпені 2018 году ён быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі.
У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі дзеля атрыманьня статусу ўцекача або дадатковай абароны ўкраінскай дзяржавы.
Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сямʼёй зьехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў пра прычыны адʼезду і пляны ў новай краіне. Румо параўнаў сытуацыю ў Беларусі з пажарам на тарфяніках.
Сытуацыя ў Афганістане мяняецца кожны дзень. Пасьля таго, як прадстаўнікі «Талібану» ўзялі Кабул, а прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну, тысячы людзей спрабуюць таксама ўцячы.
Больш за 7100 кілямэтраў аддзяляе Аляксея Далбенку з жонкай Марыяй ад роднага Менску. Цяпер яны ў Таронта. «Мы не прапусьцілі ніводнага маршу пратэсту. Але калі мне паведамілі, што на нас дадзена каманда „фас!“, мусілі зьехаць», — кажа 59-гадовы Аляксей.
Жонка зьняволенага Людміла Кучура шмат гадоў зьвярталася ў розныя інстанцыі, у тым ліку да Аляксандра Лукашэнкі, бо лічыла мужа невінаватым, ягоную віну недаказанай, а абыходжаньне зь вязьнем празьмерна жорсткім.
Амэрыканскі музыка, нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Боб Дылан абвінавачаны ў сэксуальным гвалце над 12-гадовай дзяўчынкай у 1965 годзе. Пазоў пададзены ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк у панядзелак, 13-жніўня.
Беларуская праваабаронца, экспэртка ў галіне правоў жанчын і дзяцей Дар’я Чурко і экспэртка кааліцыі Правоў дзiцяцi ва Ўкраіне Марыя Ясяноўская прэзэнтавалі дасьледаваньне, прысьвечанае ціску на актывістаў у Беларусі праз узьдзеяньне на чальцоў сям’і, у тым ліку дзяцей.
Палітвязьня Сьцяпана Латыпава асудзілі 16 жніўня ў Савецкім раённым судзе Менску.
З анколягам доктаркай Надзеяй Пятроўскай гаворым пра колярэктальны рак — трэці ў сьвеце тып раку паводле распаўсюджанасьці, 90% выпадкаў якога можна прадухіліць. Тлумачым, чаму гэта важна для беларусаў, раскажам пра «акно магчымасьцяў» і «правілы, напісаныя крывёй».
Мацкевіча перавялі ў СІЗА № 1, дзе ўжо больш як паўтара месяца ўтрымліваюць і іншых палітолягаў і экспэртаў.
Праваабаронцу адпусьцілі пасьля допытаў. Яна застаецца падазраванай у крымінальнай справе.
Агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў паведаміла ў панядзелак пра сама меней пяць загінулых у аэрапорце Кабула — на фоне панікі і хаосу, зьвязанага са спробамі тысяч людзей вылецець з Афганістану пасьля захопу сталіцы талібамі.
Як афганцы рэагуюць на вяртаньне талібаў? Свабода пагутарыла з тамтэйшым палітыкам, у мінулым віцэ-сьпікерам парлямэнту, намесьнікам старшыні партыі нацыянальнага адзінства Афганістану «Пайванд-Е-Мільлі» (Hezb-e-Paiwand Mili) Абдулам Зухурам Размджо.
Юліі Сьліўко 34 гады. У Горадні яна працавала тынкаркай. Увосень узначаліла страйкам «Гроднапрамбуд». Сутыкнулася з пагрозамі, біцьцём, перасьледам. «Мяне сын папрасіў выехаць, ён ня мог ужо трываць, што начамі нам ламалі дзьверы, мяне штодзень цягалі ў міліцыю», — кажа Юлія.
Супрацоўнікі заводу БелАЗ атрымліваюць позвы ў міліцыю ў якасьці сьведак, паведамляюць чытачы ex-press.by.
Блогер Уладзімер Цыгановіч (youtube-канал MozgON) з чэрвеня 2020 году знаходзіцца пад вартай. Цяпер яго судзяць у гомельскім СІЗА-3 разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Дзьмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.
Загрузіць яшчэ