Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філёзафа Мацкевіча абвінавацілі ў «грубым парушэньні грамадзкага парадку» і пакінулі пад вартай


Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота
Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота

Філёзафу Ўладзімеру Мацкевічу прад’явілі абвінавачваньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Гэта азначае, што пад арыштам яго могуць утрымліваць два месяцы з магчымасьцю падаўжэньня тэрміну. Ён застаецца ў менскім СІЗА №1.

«Уладзімер Уладзімеравіч бадзёры, ня падае духом. Але наракае, што прымушаюць пагаліць бараду», — паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook палітоляг Андрэй Ягораў.

Уладзімер Мацкевіч — філёзаф і мэтадоляг, грамадзка-палітычны дзеяч, заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій.

Першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь», распрацоўнік праграмы «Лятучага ўнівэрсытэту».

Яго разам з шэрагам прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый супрацоўнікі КДБ затрымалі 4 жніўня. Бальшыню пасьля ператрусаў і допытаў адпусьцілі ў той жа дзень або, як сацыёляга Тацяну Вадаласкую, пасьля 10 сутак на Акрэсьціна.

Лісты, тэлеграмы і паштовыя пераводы можна накіроўваць на адрас:
220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, Мацкевічу Ўладзімеру Ўладзімеравічу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG