Улады Нанкін, кітайскага горада на ўсходзе краіны, назвалі самалёт авіякампаніі Air China, які прыляцеў з Масквы, крыніцай самай маштабнай з пачатку пандэміі ўспышкі COVID-19.
Управа юстыцыі Менскага гарвыканкаму ліквідуе прарасейскую арганізацыю «Русь молодая».
Затрыманых 29 ліпеня пасьля ператрусу блогерку Насту Пілюгіну і яе маладога чалавека Ўладзіслава Піртаня сёньня асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 КаАП («Непадпарадкаваньне службовай асобе») ў судзе Партызанскага раёну Менску.
Расьсьледаваньне Андрэя Сошнікава з «Настоящего времени».
Усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3282 нелегальных мігрантаў.
30 ліпеня ў Сан-Францыска на працоўнай вячэры і дыскусіі ў Стэнфардзкім унівэрсытэце Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з амэрыканскім філёзафам і эканамістам Фрэнсісам Фукуямам.
Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Раней ведамства вынесла БАЖу пісьмовае папярэджаньне.
Камітэт правоў чалавека ААН заклікаў Беларусь выплаціць кампэнсацыю і аднавіць адвакацкую ліцэнзію Алега Агеева.
Сябры і родныя затрыманага анархіста гавораць пра тое, што яго катавалі.
29 і 30 ліпеня суды разглядаюць пазовы Менгарвыканкаму аб ліквідацыі шэрагу арганізацыяў.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны патлумачыла асаблівасьці фармаваньня статыстыкі аб колькасьці беларусаў, што ўяжджаюць на ўкраінскую тэрыторыю.
Журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў больш за паўгода сядзіць на «Валадарцы». Ён піша ў лістах пра «дыстанцыйную працу» з цудоўным відам на сапраўдны замак, разважае пра «нармальнае жыцьцё» і пэрсанальную адказнасьць за агульныя наступствы.
Пракуратура, Сьледчы камітэт і КДБ працягваюць перасьледаваць беларускіх грамадзян за погляды. Свабода сочыць за падзеямі.
Раней беларускае МЗС перадало такое патрабаваньне амбасадзе Нямеччыны ў Менску.
Сваякам Ягора Марціновіча прыйшлі адразу два лісты ад яго. Адзін напісаны 22 ліпеня, калі рэдактара толькі перавялі на “Валадарку”, на другім няма даты. Пасланьні прыйшлі ў канвэртах першай клясы.
Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская правяла размову з 66-м дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалізай Райс. Сустрэча доўжылася 45 хвілін.
Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі, зьмены і тэндэнцыі ў сыстэме аховы здароўя Беларусі разам з анколягам Надзеяй Пятроўскай і гастраэнтэролягам і эндаскапістам Лідзіяй Тарасенкай.
Паўліна Скурко раскаала Свабодзе пра ператрус у іхным доме, арышт мужа Андрэя, ягоную хваробу падчас зьняволеньня, рэакцыю на гэта сына Тамаша, дапамогу ад знаёмых і незнаёмых людзей.
Усе службоўцы фэдэральнага ўраду ЗША мусяць прайсьці вакцынацыю ад COVID-19 або рэгулярна рабіць аналізы і прымаць іншыя захады для стрыманьня пашырэньня вірусу. Пра гэта абвясьціў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.
Яўгена Шабалюка непасрэдна пасьля выхаду зь СІЗА ў Маскве адразу ж затрымалі зноў.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва пераконвае дзяржавы, якія ўваходзяць у МВФ, заблякаваць трансфэр 950 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі. Паводле Паўла Латушкі, заблякаваньне сродкаў запускае цэлы ланцуг наступстваў, які можа прывесьці нават да абвяшчэньня дэфолту.
27-гадовы Ўладзіслаў Кавалёў расказвае, як чыноўнікі пазбавіліся пэрспэктыўнага спартоўца, пасьля таго як ён выступіў супраць гвалту.
Прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША Рыгор Ёфэ ў 2011 годзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Праз тры гады выйшла яго кніга «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце».
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», 5 жніўня пачнецца суд над спартоўцам Аляксеем Кудзіным. Яго абвінавачваюць у «супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак» (ч. 2 арт. 363 КК).
Максім Самарукаў, намесьнік галоўнага рэдактара Carnegie.ru, адказвае на пытаньне, што зьмяніла сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і Джо Байдэна.
У Віталя Макаранкі, аднаго зь дзевяці абвінавачаных у Беларусі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, які зьвярнуўся ва Ўкраіне па палітычны прытулак, абвастрыліся хранічныя захворваньні, лекаваньне якіх ён ня мае магчымасьці аплаціць.
Служба бясьпекі Ўкраіны адказала Свабодзе, што ня мае інфармацыі, хто адсочваў перамяшчэньні і сустрэчы Мікалая Аўтуховіча ў Кіеве і запісваў ягоныя размовы, якія пазьней прагучалі ў фільме дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ «Тратыл пратэсту».
Польская вясьлярка Катажына Зілман зрабіла камінг-аўт у прамым эфіры пасьля заваёвы срэбранага мэдаля на Алімпіядзе ў Токіё 28 ліпеня. Яна прысьвяціла мэдаль сваёй дзяўчыне Юліі, зь якой сустракаецца некалькі месяцаў.
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова ўзнагароджаныя за тое, што «сталі галасамі свабодных журналісцкіх рэпартажаў пры аўтакратычным рэжыме і пацярпелі за сваю працу».
Пінская друкарня скасавала дамову з рэдакцыяй газэты, паведамляе выданьне.
Дабрачыную арганізацыю апавясьцілі пра прычыну ліквідацыі, якая падалася яе работнікам абсурднаю. Яны заяўляюць, што паводле закону дабрачынная арганізацыя ня мусіць мець прыбытку, адсутнасьць якога зафіксаваў Менгарвыканкам.
Заражэньні назіраюцца як у Алімпійскай вёсцы, так і ў Токіё ў цэлым. Аднак МАК лічыць, што Гульні на інфікаваньне жыхароў гораду не ўплываюць, перадае DW.
Ён адкрываецца пад новым адрасам nashaniva.com.
Паводле першых вынікаў дасьледаваньняў кампаніяў BioNTech / Pfizer, увядзеньне трэцяй дозы іх вакцынаў праз паўгода пасьля другой можа істотна павысіць абарону ад дэльта-варыянту каранавірусу.
Тэлеграм-канал «Вясна» піша са спасылкай на жыхароў Малінаўкі, што Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў і яго мама на волі.
Раней частка рэдакцыі магілёўскага парталу змушана пакінула Беларусь.
Дзе цяпер знаходзіцца актыўны ютуб-блогер ксёндз Вячаслаў Барок? Чаму ён пакінуў Беларусь і калі вернецца? Якія цяпер настроі вернікаў? І калі адбудуцца перамены? Пра гэта разважае пробашч парафіі ў Расонах ксёндз Вячаслаў Барок.
У Беларусі, дзе «часам не да законаў», разглядаюць новы законапраект, які мог бы стаць вялікім прарывам у супрацьдзеяньні хатняму гвалту. Але д’ябал, як звычайна, у дэталях.
Вясной 2020 году Вадзім Караленка жыў у Гомлі і быў палітычным блогерам-пачаткоўцам. У чэрвені да яго прыйшла міліцыя, распачалі крымінальную справу.
Кацярына, былая жонка палітычнага вязьня Сьцяпана Латыпава, якога гэтымі днямі судзяць у Менску, расказала пра іх сумеснае жыцьцё і пра тое, як адрэагавала, калі Сьцяпан у судзе прызнаўся, што пражыў зь ёй лепшыя гады свайго жыцьця.
Мянчук, які ў ліпені адбываў пакараньне арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрыманьня «палітычных» у ізалятары.
У новым інтэрвію былы палітвязень расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам, сваё вызваленьне, ролю ў ім Юрыя Васкрасенскага.
Адразу некалькі беларусаў, у якіх праходзілі ператрусы, убачылі забраную тэхніку на сайтах «канфіскату».
Арганізацыя займалася бегавымі і іншымі акцыямі з удзелам інвалідаў. Улады ніяк не апавясьцілі стваральнікаў ініцыятывы пра рыхтаваньне яе ліквідацыі.
Ціханоўская ад 10 жніўня 2020 году знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Яна зьехала зь Беларусі на патрабаваньне ўладаў. Цяпер улады завялі супраць яе крымінальную справу і дамагаюцца выдачы.
Ад пачатку году ў Літву зь Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 3027 мігрантаў.
Беларускія і ўкраінскія актывісты ў цэнтры Кіева адзначылі 31-ю гадавіну з дня ўхваленьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР, якая стала першым крокам да аднаўленьня незалежнасьці.
Чаму Яраслаў Раманчук зьехаў зь Беларусі? Як ён тлумачыць шматлікія пакаяньні затрыманых пратэстоўцаў, асабліва ў сьвятле яго ўласнага пакаяньня ў 2020 годзе? Як ён ацэньвае эфэктыўнасьць санкцыяў, якія дзейнічаюць адносна Беларусі? Які прагноз курсу даляра і сярэдняга заробку ён дае?
Загрузіць яшчэ