Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне ByPol назвала адказных за міграцыйны крызіс


Знак на мяжы Латвіі і Беларусі
Знак на мяжы Латвіі і Беларусі

Ініцыятыва ByPol апублікавала відэа, у якім назвала імёны асобаў, датычных, як сьцьвярджае ByPol, да арганізацыі нелегальнай міграцыі ў сумежныя краіны Эўразьвязу.

Паводле ByPol, у 2010–2011 гадах супрацоўнікі ГУБАЗіК задакумэнтавалі факты незаконнай міграцыі іншаземцаў у Эўразьвяз празь Беларусь. Тады ж высьветлілася, што за арганізацыяй незаконных каналаў стаялі супрацоўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

За апэрацыяй «Шлюз», як сьцьвярджае ByPol, стаялі два браты, прадстаўнікі найвышэйшага зьвяна сілавых органаў Іван Т. і Юры Т. Апэрацыю нібыта распрацавалі зь ведама расейскага ФСБ і Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле ByPol, расейскія спэцслужбы спачатку дастаўлялі мігрантаў да літоўскай мяжы, а там перадавалі Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) пры Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

З боку МУС супрацьдзейнічаць нелегальнай міграцыі павінна 3-е аддзяленьне ГУБАЗіК, якое раней стала вядомае катаваньнямі пратэстоўцаў і брутальнымі затрыманьнямі, сьцьвярджае ByPol. Аднак ініцыятыва прыйшла да высновы, што гэтае падразьдзяленьне МУС ніяк не перашкаджала парушэньням закону.

ByPol у расьсьледаваньні апублікаваў матэрыялы праслухоўваньня размовы, як сьцьвярджае ініцыятыва, прадстаўніка кіраўніцтва ГУБАЗіК Міхаіла Б. з адным з кіраўнікоў крымінальнай міліцыі. Калі ў размове праходзіць інфармацыя пра двух зьніклых у Лагойску афрыканскіх футбалістаў, прадстаўнік ГУБАЗіК гаворыць пра каманду міністра ўнутраных спраў «не займацца транзытнай міграцыяй, якая ідзе ў Эўропу».

Акрамя таго, ініцыятыва заявіла пра мноства неадпаведнасьцяў афіцыйнай беларускай вэрсіі рэальным падзеям на мяжы ў дзень гібелі мігранта з Іраку 3 жніўня. Паволе ByPol, ягонае цела знайшлі за 8 км ад дзяржаўнай мяжы, а прамежку часу ад прылёту самалётам у Беларусь і да гібелі было занадта мала, каб дабрацца да Літвы, падаць там дакумэнты на наданьне прыстанішча, уцячы зь лягеру для ўтрыманьня мігрантаў і зноў апынуцца ў Беларусі. Ды яшчэ і з пашпартам, які ў затрыманых мігрантаў заўсёды забіраюць, выдаючы ім часовае пасьведчаньне асобы.

З гэтага ByPol зрабіў выснову, што грамадзянін Іраку, праўдападобна, увесь час знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі і там жа бы пабіты і забіты.

Што такое ініцыятыва ByPol

  • У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.
  • Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.
  • Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова ды іншых).
  • Цяпер ініцыятыва аб’ядноўвае ня толькі былых, а і дзейных беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.
  • У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG