Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Боба Дылана абвінавацілі ў згвалтаваньні непаўналетняй у 1965 годзе


Боб Дылан
Боб Дылан

Амэрыканскі музыка, нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Боб Дылан абвінавачаны ў сэксуальным гвалце над 12-гадовай дзяўчынкай у 1965 годзе. Пазоў пададзены ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк у панядзелак, 13-жніўня.

Пазоўніцы, схаванай пад ініцыяламі J. C., цяпер 68 гадоў, яна патрабуе ад Дылана кампэнсацыі.

Яна сьцьвярджае, што Дылан, якому тады было 23 гады, утрымліваў 12-гадовую дзяўчынку ў нумары гатэля «Чэлсі» на Мангэтане, дзе даваў ёй алькаголь і наркотыкі. Перад гэтым ён два месяцы ўваходзіў ёй у давер, карыстаючыся сваёй вядомасьцю, вынікае з судовых матэрыялаў.

У выніку дзіця атрымала маральныя і фізычныя траўмы і ўсё жыцьцё пакутуе ад трывожнага разладу і дэпрэсіі, гаворыцца ў дакумэнце. Акрамя таго, музыкант абвінавачваецца ў незаконным утрыманьні пазоўніцы ў нумары і фізычным гвалце. Ад яго запатрабавалі кампэнсацыі, памер якой павінна вызначыць вялікае журы прысяжных.

Прадстаўнік музыкі абвінавачаньне катэгарычна адмаўляе.

«Падзей 56-гадовай даўно не было», — цытуе USA Today яго заяву.

Дылану цяпер 80 гадоў, але ў 1965 годзе ён ужо быў шырока вядомы. Ён да таго моманту выпусьціў два залатыя і адзін плятынавы альбомы, займаў высокія пазыцыі ў гіт-парадах і быў адным з прыкметных антываенных актывістаў у ЗША.

Пазоў супраць Дылана пададзены па законе штата Нью-Ёрк, які часова адмяніў тэрміны даўнасьці для сэксуальных злачынстваў супраць дзяцей, — перадае National Public Radio. Па ім было пададзена каля 10 тысяч пазоваў, адзначае радыёстанцыя WKWB. Каля 6500 зь іх — супраць Нью-Ёркскай архідыяцэзіі Каталіцкай царквы. Каля ста спраў зьвязаныя з арганізацыяй бойскаўтаў. Матэрыялы на Дылана паступілі ў суд за дзень да заканчэньня тэрміну дзеяньня закона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG