Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр адзін зь першых зорных рок-музыкаў Дон Эвэрлі


Дон Эвэрлі (зьлева) і ягоны брат Філ Эвэрлі на чыгуначным вакзале ў Амстэрдаме зь дзяўчынай у традыцыйным галяндзкім строі, 1959 год
Дон Эвэрлі (зьлева) і ягоны брат Філ Эвэрлі на чыгуначным вакзале ў Амстэрдаме зь дзяўчынай у традыцыйным галяндзкім строі, 1959 год

Удзельнік дуэту The Everly Brothers Дон Эвэрлі памёр вы ўзросьце 84 гадоў у горадзе Нэшвіле, у амэрыканскім штаце Тэнэсі.

Як адзначае амэрыканскі музычны часопіс Rolling Stone, гурт The Everly Brothers, заснаваны ў 1956 годзе, быў адным з самых раньніх і найбольш уплывовых у рок-н-роле. Яны паўплывалі на такіх выканаўцаў як The Beatles, The Mamas and the Papas, The Hollies and Simon & Garfunkel.

У 1986 годзе The Everly Brothers сталі адным зь першых гуртоў, унесеных у залю славы рок-н-ролу. Дуэт выступаў, з 10-гадовым перапынкам, да 2014 году, калі памёр малодшы брат Дона – Філ.

У 2004 годзе часопіс Rolling Stone зьмясьціў дуэт на 33-е месца ў сьпісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.

Людзі нясуць кветкі да зоркі ў гонар Філа Эвэрлі ў Галівудзе, амэрыканскі штат Каліфорнія, 2014 год
Людзі нясуць кветкі да зоркі ў гонар Філа Эвэрлі ў Галівудзе, амэрыканскі штат Каліфорнія, 2014 год

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG