Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 50 крымінальных спраў, звыш 100 заблякаваных сайтаў — статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў за год


Камізэлька для пазначэньня супрацоўніка СМІ
Камізэлька для пазначэньня супрацоўніка СМІ

Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала дадзеныя аб беспрэцэдэнтнай для Беларусі хвалі рэпрэсій супраць мэдыя.

З дня сфальшаваных выбараў прэзыдэнта ў 2020 годзе і па жнівень 2021 году беларуская мэдыясфэра зазнала велізарныя страты, піша БАЖ. Былі зьнішчаны або вымушаныя закрыцца многія мэдыя, дзясяткі журналістаў апынуліся ў няволі, у тым ліку асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.

Таксама журналісты прайшлі сотні ператрусаў, канфіскацый тэхнікі, арыштаў, штрафаў. Прычым штрафавалі як журналістаў асобна, так і рэдакцыі.

Статыстыка ў мэдыясфэры ў лічбах:

  • Затрыманьняў журналістаў за год — 497;
  • Фактаў гвалту і раненьняў журналістаў — 68;
  • Адміністрацыйных арыштаў журналістаў — 119;
  • У няволі на 9 жніўня 2021 году — 29 прадстаўнікоў мэдыя;
  • Прадстаўнікоў мэдыя пад крымінальным перасьледам — больш за 50 чалавек;
  • Ператрусы і агляды ў журналістаў і ў рэдакцыях — 135;
  • Заблякаваны доступ да грамадзка-палітычных сайтаў і старонак СМІ — больш за 100;
  • Выданьні, змушаныя спыніць выпуск, — 10.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG