Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прэзэнтуюць кнігу пра беларускіх журналістаў, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі


Плякат салідарнасьці з палітзьняволеным беларускім журналістам Анджэем Пачобутам у Варшаве
Плякат салідарнасьці з палітзьняволеным беларускім журналістам Анджэем Пачобутам у Варшаве

Афіцыйная прэзэнтацыя адбудзецца 9 жніўня. Героямі выданьня сталі журналісты-палітвязьні, а таксама іх калегі, якія зазналі моцнага ціску з боку ўладаў Беларусі.

У Польшчы выйшла кніга «Partyzanci. Dziennikarze na celowniku Łukaszenki», 9 жніўня адбудзецца яе афіцыйная прэзэнтацыя.

Над выданьнем працавалі амаль 40 журналістаў зь некалькіх дзясяткаў рэдакцый польскіх СМІ. Кніга распавядае пра журналістаў, якія апынуліся ў небясьпецы з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.

Кніга складаецца з 20 рэпартажаў, напісаных рукамі 29 журналістаў. На 300 старонках выданьня матэрыялы ў тым ліку пра Рамана Пратасевіча, Сьцяпана Пуцілу, Юлію Слуцкую, Кацярыну Андрэеву, Дар’ю Чульцову, Натальлю Радзіну, Анджэя Пачобута, Іосіфа Сярэдзіча і іншых беларускіх журналістаў, якія або апынуліся ў выгнаньні, або зазнаюць моцнага ціску рэжыму, або сядзяць у беларускай турме.

Адзін з суаўтараў кнігі, Міхал Патоцкі гаворыць:

«Беларускія журналісты кажуць сьцісла: галоўнае, каб пра нас не забываліся».

Польскія журналісты працавалі над кнігай бясплатна, яны просяць людзей дапамагчы грашыма беларускім калегам, а таму абвясьцілі збор грошай. За ўнёсак 50 злотых кніга дастанецца чытачу ў падарунак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG