Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Гомля ўзялі пад арышт, нягледзячы на тое, што яе захворваньне не дазваляе гэтага


Падчас разгону акцыі пратэсту ў Гомлі. 27 верасьня 2020 году.

Жыхарку Гомля абвінавацілі ў гвалце над сілавікамі 27 верасьня 2020 году на маршы пратэсту, хоць тады ніхто не заўважыў, каб міліцыянты ці супрацоўнікі АМАП пацярпелі ад людзей.

49-гадовую Ларысу Кузьменку з Гомля абвінавацілі ў «гвалце над міліцыяй» амаль год таму, 27 верасьня. Тады ў Гомлі праходзіў марш пратэсту. На ўдзельнікаў акцыі паслалі АМАП, які выкарыстоўваў сьлезацечны газ.

Ларысу Кузьменку тады затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту. Яе зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У жанчыны быў нэрвовы зрыў, і яна трапіла на два месяцы ў псыхіятрычны шпіталь.

Падчас разгону акцыі пратэсту ў Гомлі. 27 верасьня 2020 г.
Падчас разгону акцыі пратэсту ў Гомлі. 27 верасьня 2020 г.

6 жніўня 2021 году Ларысу затрымалі проста на працы, зьмясьцілі ў ізалятар. Сёньня, як паведаміла дачка затрыманай, маці прад'явілі абвінавачаньне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт над міліцыяй) і пасадзілі ў СІЗА.

«Пракурор выбраў меру стрыманьня для маці — быць пад вартай у ізалятары. Гэта супярэчыць заканадаўству, бо маці мае захворваньне, якое знаходзіцца ў сьпісе хвароб, пры якіх чалавека нельга трымаць пад вартай!» — кажа дачка арыштаванай Аліна Бірукова.

27 верасьня 2020 году на маршы пратэсту не было заўважана, каб міліцыянты ці супрацоўнікі АМАП пацярпелі ад гвалту. Наадварот, пацярпелі людзі, многіх удзельнікаў акцыі жорстка затрымлівалі. Актывістцы Алене Давыдавай сілавікі пашкодзілі нагу, яшчэ адна жанчына атрымала пералом нагі, актывісту Сяргею Пятрову зламалі нос дручком.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG