Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага коміка прызналі пажыцьцёва непажаданым у Расеі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

МУС Расеі прыняло рашэньне аб пажыцьцёвай «непажаданасьці знаходжаньня» грамадзяніна Беларусі коміка Ідрака Мірзалізадэ ў Расеі, паведамляецца на сайце ведамства.

«У сваім публічным выступе Ідрак Мірзалізадэ дапусьціў выразы, якія ўзбуджаюць нянавісьць і варожасьць да асобаў рускай нацыянальнасьці, прыніжаюць іх чалавечую годнасьць. У сувязі з гэтым яго знаходжаньне на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі прызнана такім, якое пагражае грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам іншых асобаў», — сказана ў прэс-рэлізе, які цытуе zona.media.

У МУС дадалі, што лічаць «недапушчальнымі выказваньні, накіраваныя на дэстабілізацыю міжнацыянальных адносін, незалежна ад формы іх падачы».

У сакавіку 2021 году Мірзалізадэ атрымаў від на жыхарства ў Расеі.

10 жніўня Таганскі раённы суд Масквы арыштаваў коміка на 10 сутак за жарт аб арэндзе кватэры і расейцах. Ён расказаў гісторыю, як спрабаваў зьняць жыльлё і падчас агляду ўбачыў запэцканы калам матрац.

«Відаць, расейцы абмазваюцца г...ном і кладуцца спаць», — пажартаваў комік.

Пасьля гэтага Мірзалізадэ пачалі вінаваціць у русафобіі. 27 ліпеня гумарыст паведаміў, што яго пабілі ў цэнтры Масквы. 9 жніўня коміка арыштавалі на 10 сутак праз абвінавачваньне ва ўзбуджэньні нянавісьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG