Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем мігрантаў адправіліся зь Літвы на радзіму


Затрыманыя мігранты на беларуска-літоўскай мяжы, ліпень 2021
Затрыманыя мігранты на беларуска-літоўскай мяжы, ліпень 2021

Дырэктарка Дэпартамэнту міграцыі Літвы адзначыла, што ня болей за 3% мігрантаў з Азіі і Афрыкі маюць рэальны шанец атрымаць прытулак у краіне. Астатнім давядзецца вяртацца на радзіму.

Васьмёра мігрантаў паляцелі зь Літвы дадому, яшчэ тры дзясяткі выказалі такое жаданьне. Пра гэта паведаміла ў этэры LRT radio дырэктарка літоўскага Дэпартамэнту міграцыі Эвэліна Гудзінскайце.

У Літве мігрантам прапануюць 300 эўра і квіток на самалёт, калі яны выкажуць жаданьне вярнуцца дадому. Большасьць з 4 тысяч мігрантаў, якія сёлета незаконна трапілі ў Літву, грамадзяне Іраку. Пры гэтым многія прыбылі ў краіну ўжо без дакумэнтаў.

Па словах Гудзінскайце, каля 2000 мігрантаў падалі прашэньні аб наданьні прыстанішча. У дэпартамэнце чакаюць, што можа паступіць яшчэ каля тысячы такіх просьбаў.

«Кожная заява разглядаецца індывідуальна, але пасьля ацэнкі профіляў я прагназую, што толькі каля 2-3% ад усіх мігрантаў змогуць атрымаць прыстанішча. Рашэньні аб заявах астатніх, хутчэй за ўсё, будуць адмоўнымі», — сказала яна.

Раней улады Літвы назвалі дзеяньні ўладаў Беларусі «гібрыднай агрэсіяй», абвінаваціўшы Лукашэнку і ягоных падначаленых у наўмыснай дастаўцы мігрантаў да межаў Эўразьвязу. Пацярпелымі ў гэтай сытуацыі таксама сталі суседнія Латвія і Польшча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG