Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовіла ва ўезьдзе тром беларусам, прышчэпленым ад каранавірусу. Чаму?


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу на грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў падкупіць украінскіх памежнікаў пасьля адмовы ягонай сям’і ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны, беларусы на мяжы паказалі сэртыфікат вакцынацыі супраць каранавіруснай інфэкцыі прышчэпкай «Гам-ковід-вак» беларускай вытворчасьці. Але ім адмовілі ў наведваньні Ўкраіны, бо гэтая вакцына адсутнічае ў пераліку Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Пасьля адмовы беларус прапанаваў украінскім памежнікам 50 даляраў хабару, каб ягонай сям’і ўсё ж дазволілі ўехаць ва Ўкраіну. Грошы канфіскавалі, а ў паліцыю Ўкраіны накіравалі паведамленьне аб крымінальным правапарушэньні паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — прапанова, абяцаньне або даваньне хабару службовай асобе. Такія дзеяньні караюцца штрафам ад 8,5 да 11,3 тысячы грыўняў ( ад 300 да 400 даляряў) або абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

У Дзяржаўнай памежнай службе нагадалі, што для ўезду на тэрыторыю Ўкраіны іншаземцы або асобы без грамадзянства павіны мець страхавы поліс на выпадак захворваньня на каранавірус на увесь пэрыяд знаходжаньня ва Ўкраіне, даведку аб праходжаньні PCR-тэсту за 72 гадзіны да перасячэньня мяжы або дакумэнт аб поўным курсе вакцынацыі прышчэпкамі, уключанымі САЗ у пералік дазволеных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG