Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай абмяжуе час дзіцячых гульняў у інтэрнэце да гадзіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кітайскі рэгулятар відэагульняў вырашыў, што асобам ва ўзросьце да 18 гадоў будзе дазволена гуляць у інтэрнэце толькі гадзіну па пятніцах, выходных і сьвятах.

Нацыянальная адміністрацыя друку і публікацый Кітаю паведаміла, што гуляць будзе дазволена толькі з 20.00 да 21.00.

Раней у гэтым месяцы, як паведамляе Бі-Бі-Сі, кітайскі дзяржаўны СМІ назваў інтэрнэт-гульні «духоўным опіюмам».

Ранейшыя кітайскія правілы абмяжоўвалі дзіцячыя гульні ў інтэрнэце да 90 хвілін у дзень, а ў сьвяточныя дні павялічвалі да трох гадзін.

У ліпені кітайскі гульнявы гігант Tencent абвясьціў, што ўкараняе функцыю распазнаваньня асоб, каб спыніць дзіцячыя гульні з 22:00 да 08:00. Гэты крок тлумачылі тым, што дзеці выкарыстоўваюць пасьведчаньні для дарослых, каб абысьці правілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG