Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у акцыях 9–11 жніўня 2020 году затрымалі былога АМАПаўца


Максім Клімовіч
Максім Клімовіч

Мужчыну затрымалі пасьля ягонага вяртаньня ў Беларусь. Сілавікі сьцьвярджаюць, што іх колішні калега ўдзельнічаў у «беспарадках» на стэле ў Менску.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у СІЗА-1 па «пратэставым артыкуле» Крымінальнага кодэксу ўтрымліваецца 40-гадовы экс-супрацоўнік АМАПу Максім Клімовіч. Ён вырашыў звольніцца яшчэ ў 2010 годзе — пасьля падзей на выбарах, аднак афіцыйна сысьці са службы яму ўдалося толькі ў 2012 годзе.

На пачатку лета 2021 году ён зьехаў жыць у Польшчу, але затым вымушаны быў вярнуцца на радзіму. Празь некалькі дзён пасьля вяртаньня, 17 жніўня, яго затрымалі дома, у аграгарадку Хацежына. Ператрус праводзілі па артыкуле 342 КК (дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), але па якім артыкуле яму выставілі абвінавачаньне, пакуль невядома.

Пасьля затрыманьня супрацоўнікі ГУБАЗіКу запісалі зь ім «пакаяльнае» відэа, дзе Клімовіча прымусілі сказаць, што 9–11 жніўня летась ён нібыта «знаходзіўся ў счэпцы з мэтай супрацьдзеяньня супрацоўнікам правапарадку».

Пры гэтым прапагандысцкія тэлеграм-каналы падалі яго затрыманьне як перасьлед аднаго з тых, хто звольніўся зь дзяржслужбы ў знак пратэсту ў 2020 годзе: «Спаліў службовае пасьведчаньне і пайшоў на масавыя беспарадкі». Хоць насамрэч Клімовіч звольніўся з АМАПу за 8 год да таго.

У Максіма дома жонка і трое дзяцей. Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-1 на сталічнай вуліцы Валадарскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG