Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціна Ціманоўская перапыняе трэніроўкі праз траўму шыі, якую атрымала яшчэ ў Токіё, але ёй там не дапамаглі


Крысьціна Ціманоўская
Крысьціна Ціманоўская

Пра гэта Крысьціна Ціманоўская распавяла ў сваім Інстаграме.

«Любы рух выклікае ў мяне боль. І самае важнае цяпер — гэта прайсьці курс рэабілітацыі і зноў вярнуцца ў строй», — піша яна.

Крысьціна паведамляе, што гэтую траўму яна атрымала ў Токіё на трэніроўцы, калі займалася са 120-кіляграмовай штангай. «Вядома ж, я адразу зьвярнулася там да лекара, мяне агледзелі і паставілі дыягназ „удар“... Намазалі супрацьзапаленчай мазьзю і сказалі, што праз пару дзён усё пройдзе. Маглі, вядома, зрабіць і дадатковыя абсьледаваньні, бо там было ўсё неабходнае абсталяваньне, але ня сталі. Па выніку я жыла з болем у шыі месяц, а ў пятніцу пасьля МРТ высьветлілася, што ў мяне надрыў зьвязак».

Легкаатлетка кажа, што ўсе наступныя трэніроўкі выклікалі ў яе боль, як і спаборніцтвы, але яна старалася яго не заўважаць, «бо я 5 гадоў ішла да гэтага старту і хацела годна выступіць».

Цяпер яна будзе праходзіць інтэнсіўнае лячэньне.

  • Крысьціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай на сёлетняй Алімпіядзе за некампэтэнтнасьць, празь якую некаторыя спартоўцы не змаглі трапіць на Гульні-2020 ў Токіё.
  • За гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна вывезьці яе дадому, аднак лёгкаатлетка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, накіраваўшыся ў Польшчу. Там яна заявіла, што мае намер атрымаць спартовае грамадзянства гэтай краіны, каб выступаць далей.
  • Чальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG