Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціманоўскую ў Польшчы ахоўваюць 6 чалавек

абноўлена

Крысьціна Ціманоўская, архіўнае фота
Крысьціна Ціманоўская, архіўнае фота

Паводле DW, якое спасылаецца на Welt am Sonntag, цяпер Ціманоўская з мужам жыве ў Варшаве. Яны знаходзяцца ў «асабліва ахоўваным месцы» ў суправаджэньні «шасьці целаахоўнікаў» і ня могуць весьці «нармальнае жыцьцё».

«Мы ня можам выйсьці, да прыкладу, у горад», — адзначыла Ціманоўская.

Яна сказала, што мае зносіны ў асноўным з прадстаўнікамі афіцыйных устаноў ці зь лекарам.

У той жа час яна не шкадуе пра пераезд у Польшчу.

«Думаю, што гэта быў правільны шлях», — сказала яна, дадаўшы, што, «магчыма, у некаторых момантах была залішне эмацыйнай».

Яна таксама не выключае магчымасьці вяртаньня ў Беларусь «хаця б толькі дзеля таго, каб пабачыць сваю сямʼю», але мяркуе, што ў выпадку атрыманьня польскага грамадзянства вярнуцца ёй будзе дужа цяжка.

Ціманоўская таксама расказала, што патрабуе ад Міжнароднага алімпійскага камітэту дыскваліфікацыі ейных трэнэраў Юрыя Маісеевіча і Артура Шумака.

Welt: Ціманоўская падала дакумэнты на польскае грамадзянства. — Ціманоўская: гэта фэйк

DW са спасылкай на нямецкі штотыднёвік Welt am Sonntag таксама паведаміла, што Ціманоўская падала дакумэнты на польскае грамадзянства. ​

«Я ўжо падала дакумэнты. Мой плян — як мага хутчэй выступаць за Польшчу», — гаворыцца ў апублікаванай цытаце.

Сама ж Ціманоўская пасьля публікацыі заявіла ў гісторыях свайго інстаграму, што дакумэнтаў на грамадзянства не падавала. Яна адзначыла, што праходзіць у Польшчы рэабілітацыю ў якасьці грамадзянкі Беларусі.

Welt am Sonntag — аўтарытэтны нямецкі штодыднёвік, электронная вэрсія якога вярстаецца ў пятніцу, а папяровая выходзіць у нядзелі.

Крысьціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай на сёлетняй Алімпіядзе за некампэтэнтнасьць, празь якую некаторыя спартоўцы не змаглі трапіць на Гульні-2020 у Токіё.

За гэта прадстаўнікі беларускай місіі паспрабавалі дачасна вывезьці яе дадому, аднак лёгкаатлетка папрасіла заступніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту і ў выніку адмовілася вяртацца ў Беларусь, накіраваўшыся ў Польшчу. Там яна заявіла, што мае намер атрымаць спартовае грамадзянства гэтай краіны, каб выступаць далей.

Чальцоў афіцыйнай дэлегацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака, якія ціснулі на Крысьціну Ціманоўскую, дачасна пазбавілі алімпійскай акрэдытацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG