Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тата за намі бегаў, быў дзікім кабаном». Сям’я палітвязьня Сяргея Моніча жыве на 247 BYN у месяц. ВІДЭА


Палітвязень Сяргей Моніч зь дзецьмі. На фота — першаклясьнік Даніла і 5-гадовая Аня.
Палітвязень Сяргей Моніч зь дзецьмі. На фота — першаклясьнік Даніла і 5-гадовая Аня.

Падчас мірных пратэстаў 2020 году Сяргей Моніч нанёс на будынкі ў Заслаўі надпісы «АМАП — забойцы», «3%» і «Кубракоў — фашыст».

35-гадовага Сяргея Моніча затрымалі 21 сьнежня 2020 году, суд палічыў яго вінаватым у хуліганстве, абразе чыноўніка, а таксама ў захоўваньні наркотыку і пакараў на 3 гады зьняволеньня.

У сям'і Монічаў двое дзяцей — першаклясьнік Даніла і 5-гадовая Ганна. Жонка Сяргея Анастасія вымушаная выжываць на дапамогу, якую атрымлівае за догляд інваліда першай групы — 278 беларускіх рублёў.

У канцы лета валянтэры дапамаглі сабраць дзетак у школу і дзіцячы садок — сямʼі падарылі заплечнік, а таксама неабходныя канцтавары. Звароты Анастасіі да чыноўнікаў з просьбай дапамагчы дзецям застаюцца без адказу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG