Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» адмовілі ў спатканьні са сваякамі, хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня адхілілі


Галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, архіўнае фота
Галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, архіўнае фота

Ягор Марціновіч зьвяртаўся з хадайніцтвам аб зьмене меры стрыманьня — пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў Сьледчы камітэт, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча, але сьледчы адхіліў хадайніцтва, паведаміла «Наша Ніва».

Таксама родным Ягора Марціновіча адмовілі ў спатканьні, бо яно «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэньню абставінаў крымінальнай справы».

Паводле выданьня, за ўвесь час з моманту затрыманьня зь Ягорам Марціновічам не праводзілі сьледчых дзеяньняў.

Справа «Нашай Нівы»

  • Чатырох «нашаніўцаў» затрымалі 8 ліпеня 2021 году: галоўнага рэдактара сайту «Наша Ніва» Ягора Марціновіча, галоўную бухгальтарку «Нашай Нівы» Вольгу Раковіч, рэдактара часопіса «Наша гісторыя», дзіцячых часопісаў «Асьцярожна, дзеці!» і «Дуду» Андрэя Дынько і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко.
  • Марціновіча пры затрыманьні білі па галаве. Яму выклікалі «хуткую».
  • «Нашаніўцаў» затрымлівалі спачатку ў межах крымінальнай справы аб «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК Беларусі).
  • Паўторна іх затрымалі за тое, што камунальныя паслугі ў памяшканьні рэдакцыі яны плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было як для юрыдычных. Пазыка склала 3500 рублёў. Марціновічу і Скурко выставілі абвінавачаньне ў нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК). Ім пагражае «хімія» або калёнія тэрмінам да 5 гадоў.
  • Раковіч і Дынько выпусьцілі цягам двух тыдняў пасьля затрыманьня. Пад вартай застаюцца Марціновіч і Скурко.
  • Скурко хварэе на інсуліназалежны дыябэт. Да таго ж за кратамі ў яго дыягнаставалі пнэўманію.
  • Доступ да сайту «Нашай Нівы» зьнік 8 ліпеня, 29 ліпеня сайт nashaniva.com аднавіў працу. Рэдакцыя цяпер працуе з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG