Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве не працягнулі кантракт са знакамітым дзіцячым хірургам Елавым


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта доктар Міхаіл Елавы напісаў у сваім Фэйсбуку:

Вось так скончылася маё апошняе дзяжурства ў апэрацыйнай дзіцячай хірургіі! Падведзены вынік: 47 гадоў працы ў неадкладнай хірургіі. Зь іх 32 гады загадчыкам аддзяленьня дзіцячай хірургіі. Дзякуй калектыву абласнога дзіцячага шпіталя за добрыя словы ў мой адрас!

На пытаньне аднаго з фрэндаў пра прычыны сыходу лекар адказаў: «Не працягнулі кантракт».

Летась увосень жонку Міхаіла Елавога Натальлю пасьля «Маршу пэнсіянэраў» затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У Фэйсбуку лекар разьмясьціў фатаграфіі свайго апошняга дзяжурства: праца ў апэрацыйнай і ўрачыстыя праводзіны ў актавай залі шпіталя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG