Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр грэцкі кампазытар Мікіс Тэадаракіс


Мікіс Тэадаракіс
Мікіс Тэадаракіс

Грэцкі кампазытар Мікіс Тэадаракіс памёр ва ўзросьце 96 гадоў.

Паводле грэцкага тэлеканалу ЕРТ, сьмерць наступіла з прычыны хваробы, у апошнія дні стан здароўя Тэадаракіс рэзка пагоршыўся.

Як нагадвае Interfax, кампазытар стварыў вялікую колькасьць сымфоній, камэрных твораў, а таксама папулярных песень у народным стылі. Ён таксама стварыў опэры «Антыгона», «Мэдэя», «Лісістрата», музыку да драматычных спэктакляў, вакальныя творы.

Сусьветную папулярнасьць Тэадаракісу прынесла музыка да фільму Міхаліса Какаяніса «Грэк Зорба». Фільм выйшаў у 1964 годзе.


Мікіс Тэадаракіс нарадзіўся 29 ліпеня 1925 года на высьпе Хіёс. Падчас Другой сусьветнай вайны Тэадаракіс удзельнічаў у грэцкім руху супраціву. Падчас грамадзянскай вайны ў Грэцыі (1946-1949) кампазытара адправілі ў ссылку на выспу Ікар, а затым зьмясьцілі ў канцлягер.

Тэадаракіс займаўся таксама палітычнай дзейнасьцю, быў дэпутатам парлямэнту ад Адзінай левай дэмакратычнай партыі (1964-1967). У красавіку 1967 гады пасьля путчу «чорных палкоўнікаў» Тэадаракіс сышоў у падпольле. Хунта забараніла яго музыку, затым кампазытар патрапіў у турму, дзе правёў пяць месяцаў. У 1968 годзе яго вызвалілі я і адправілі ў ссылку, але ўжо ў 1969 годзе зьмясьцілі ў канцлягер. За яго заступіліся сусьветна вядомыя дзеячы культуры, дзякуючы чаму ў 1970 года кампазытара вызвалілі. З 1970 года ён жыў і працаваў у Францыі. У ліпені 1974 году, пасьля падзеньня хунты, Тэадаракіс зноў вярнуўся ў Грэцыю.

Што вы ведаеце пра Грэцыю?

Што вы ведаеце пра Грэцыю?

Адкажыце на пытаньні, каб даведацца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG