Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адказ на затрыманьне Ляшчэні прэм’ер Славаччыны заявіў пра гатоўнасць да новых санкцый супраць Беларусі


Эдуард Хэгер
Эдуард Хэгер

Эдуард Хэгер заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных.

Славаччына гатовая падтрымаць увядзеньне Эўразьвязам новых санкцый супраць уладаў Беларусі. Пра гэта заявіў у чацвер вечарам прэм’ер-міністр рэспублікі Эдуард Хэгер, рэагуючы на затрыманьне ў Менску экс-пасла Беларусі ў Славаччыне Ігара Ляшчэні, перадае ТАСС.

«Славаччына разам з партнэрамі ў Еўразьвязе не перастане ўзмацняць ціск [на беларускія ўлады], каб грамадзяне Беларусі атрымалі пэрспэктыву жыць у бясьпечнай, дэмакратычнай і свабоднай краіне. Мы гатовыя да далейшых санкцый [супраць беларускіх уладаў], — адзначыў прэм’ер, чые словы прыводзіць аддзел друку і інфармацыі апарату ўраду краіны. — Затрыманьне былога беларускага амбасадара ў Славаччыне Ігара Ляшчэні, што адбылося амаль праз год пасьля таго, як ён пакінуў гэтую пасаду, зьяўляецца далейшым доказам неміласэрнага [палітычнага рэжыму] у адносінах да сваіх грамадзянаў».

Хэгер заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных. Беларускі палітычны рэжым ён лічыць незаконным, бо вынікі леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, як сьцьвярджае прэм’ер, былі сфальсыфікаваныя.

Афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Следчага камітэту (УСК) па Менску Кацярына Гарлінская раней у чацьвер праінфармавала, што Ляшчэня быў затрыманы праваахоўнымі органамі ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы, заведзенай па факце масавых беспарадкаў на тэрыторыі сталіцы.

Пасля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня летась, і пратэстаў, якія пачаліся пасьля іх, пасол Беларусі ў Славаччыне Ляшчэня асудзіў жорсткія дзеяньні сілавікоў у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў і пайшоў у адстаўку. Ляшчэня па рашэньні Лукашэнкі быў пазбаўлены дыпляматычнага рангу «ў сувязі зь дзеяньнямі, якія няславяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG