Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Бабарыкі і Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі


Ільля Салей
Ільля Салей

Адвакат былога незарэгістраванага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай Ільля Салей выехаў зь Беларусі.

Пра гэта ён сам паведаміў у сваім інстаграме. Салей у верасьні быў арыштаваны па справе аб закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі. У красавіку 2021 году яго адпусьцілі пад заклад, але ён заставаўся ў статусе абвінавачанага.

«Рашэньне аказалася самым складаным з прынятых мною за апошні год (а іх было нямала), і я да апошняга моманту шчыра спадзяваўся, што мне не давядзецца яго прымаць, але на сёньняшні дзень менавіта такое рашэньне здаецца мне адзіным магчымым і такім, якое ў той ці іншай ступені задавальняе ўсіх», — напісаў ён.

  • Салею інкрымінавалі артыкул 361 КК («Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на шкоду зьнешняй бясьпецы Беларусі, яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпецы і абароназдольнасьці»).
  • Удзень 9 верасьня 2020 году ў яго дома прайшлі ператрусы, пасьля чаго яго затрымалі. У кастрычніку яму зьмянілі меру стрыманьня і перавялі зь СІЗА КДБ пад хатні арышт. Гэта адбылося неўзабаве пасьля візыту Аляксандра Лукашэнкі ў гэты СІЗА. Падчас хатняга арышту Салей знаходзіўся ў сваёй кватэры бяз права на зносіны і прагулкі. 16 красавіка яго адпусьцілі пад заклад: яму было дазволена вольна перасоўвацца па краіне і працаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG