Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія прапанавала Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на сваёй тэрыторыі


Якуб Кульганэк
Якуб Кульганэк

Чэхія заявіла, што гатовая даць прытулак беларускай лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай і ўзяць яе пад міжнародную абарону.

Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кульганэк заявіў пасьля кансультацый з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам і міністрам унутраных спраў Янам Гамачкам, што Чэхія гатовая прадставіць Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на тэрыторыі Чэскай рэспублікі.

Паводле Кульганка, амбасада Чэхіі ў Токіё ўжо атрымала адпаведныя інструкцыі.

Раней сёньня стала вядома, што Крысьціну Ціманоўскую, якая заўтра павінна была ўзяць удзел на Алімпіядзе ў Токіё у кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 200 мэтраў, за крытыку спартовых функцыянэраў паспрабавалі супраць яе волі вывезьці ў Беларусь. У аэрапорце яна зьвярнулася па дапамогу да паліцыі і ня села на свой рэйс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG