Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага анархіста Яўгена Рубашку падчас ператрусу білі і катавалі сілавікі, яшчэ ў дваіх правялі ператрусы

абноўлена

Яўген Рубашка
Яўген Рубашка

Сябры і родныя затрыманага анархіста гавораць пра тое, што яго катавалі.

Патрабуючы доступу да тэлефону і кампутару, хлопцу надзявалі пакет на галаву. Таксама зь Яўгенам запісалі «пакаяльнае відэа», пасьля чаго завезьлі ў Сьледчы камітэт. Адтуль перавезьлі на Акрэсьціна, дзе папярэдне будуць утрымліваць 10 дзён, піша «Белсат».

Яўгена Рубашку вінавацяць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама ва ўдзеле ў іх» (арт. 342 КК РБ).

Падчас ператрусу пацярпеў і сябар Яўгена, якога таксама білі, надзявалі пакет на галаву, паілі невядомай вадкасьцю. Содні хлопец правёў на Акрэсьціна, а 30 ліпеня суд Партызанскага раёну Менску пакараў яго 14-дзённым арыштам быццам за «непадпарадкаваньне».

Па словах сьведкі з боку міліцыі, малады чалавек «спрабаваў уцякчы, калі яго прывезьлі ў РУУС», хаця насамрэч у той момант сябар знаходзіўся ў кайданках.

Толькі 2 жніўня стала вядома, што яшчэ 29 ліпеня прайшлі ператрусы ў Лідзіі Вярыгі і Міхаіла Травулькі. Як піша «Вясна», маці Міхаіла паказалі пратакол ператрусу ў крымінальнай справе, канфіскавалі стары жорсткі дыск і мабільны тэлефон. У кватэры маці Лідзіі таксама канфіскавалі ўсю тэхніку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG