Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя і беларусы шукаюць зьніклага ў Кіеве кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне»


Ілюстрацыйнае фота.

Ранкам 2 жніўня зьнік заснавальнік і кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў.

Паводле словаў сяброў, ранкам ён звыкла пайшоў на прабежку і не вярнуўся. Віталь Шышоў — жыхар Рэчыцы. Увосень 2020 году ён разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзевай зьехаў зь Беларусі ад перасьледу, жыў у Кіеве.

Цяпер яго шукаюць паліцыя і беларусы Кіева. «Пакуль мы спынілі пошукі — бо цёмна. Тут з намі паліцыя, яны шукаюць», — паведаміла Свабодзе Кацярына, адна са знаёмых Віталя.

Ягоная сяброўка Бажэна дагэтуль на допыце ў паліцыі.

Беларусы Кіева ўдакладнілі, што Віталь не перасякаў мяжу зь Беларусьсю. Такія зьвесткі яны атрымалі ад памежнікаў.

«Мы прачасалі лес побач зь ягоным домам. Пакуль ніякіх згадак», — дадалі беларусы, якія ўдзельнічаюць у пошуках.

  • «Беларускі дом ва Украіне» — некамэрцыйная грамадзкая арганізацыя, якая аказвае дапамогу грамадзянам Беларусі, што ўцяклі ва Украіну.
  • Паведамляецца, што гэтая арганізацыя зьвязаная зь Сяргеем Кароткіх, беларусам, які ўдзельнічаў у баях на Данбасе і атрымаў грамадзянства Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG