Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сваім глупствам ты магла зламаць лёсы людзей, а ў іх сем’і». Апублікаваны запіс размовы чыноўнікаў з Крысьцінай Ціманоўскай


Крысьціна Ціманоўская ў аэрапорце Токіё пад аховай паліцыі

У тэлеграм-каналах і ў ютубе зьявіўся 20-хвілінны запіс, у якім два чалавекі пераконваюць Крысьціну Ціманоўскую, каб яна вярнулася ў Беларусь і сядзела там ціха, не публікавала ніякіх камэнтароў.

Мяркуецца, што на запісе галасы галоўнага трэнэра алімпійскай зборнай Беларусі Юрыя Маісевіча і начальніка нацыянальнай каманды ў лёгкай атлетыцы Артура Шумка.

Чыноўнікі вінавацяць Крысьціну Ціманоўскую ў «глупстве» і кажуць, што яна паставіла пад пагрозу кар’еры і лёсы многіх людзей.

Таксама чыноўнікі фактычна прызнаюць, што ніякага мэдычнага агляду Крысціны Ціманоўскай не было.

Сёньня вечарам Чэхія прапанавала Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону

Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў пасьля кансультацыяў з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам і міністрам унутраных справаў Янам Гамачэкам, што Чэхія гатовая надаць Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі.

Паводле Кулганка, амбасада Чэхіі ў Токіё ўжо атрымала адпаведныя інструкцыі.

Раней сёньня стала вядома, што Крысьціну Ціманоўскую, якая заўтра мела ўзяць удзел на Алімпіядзе ў Токіё у кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 200 мэтраў, за крытыку спартовых функцыянэраў паспрабавалі супраць яе волі вывезьці ў Беларусь. У аэрапорце яна зьвярнулася па дапамогу да паліцыі і ня села ў самалёт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG