Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-польскай мяжы затрымалі яшчэ 17 мігрантаў


Мяжа Беларусі і Польшчы. Архіўнае фота.

З пачатку году толькі на Беласточчыне затрымалі 389 мігрантаў зь Беларусі.

Паводле інфармацыі памежнай службы Польшчы, усе 17 затрыманых на Беласточчыне замежнікаў ня мелі пры сабе дакумэнтаў, якія даюць права на знаходжаньне ў Польшчы.

Польскія памежнікі выявілі, што 12 грамадзян Аўганістану і 5 грамадзян Таджыкістану перасеклі польска-беларускую мяжу ў забароненым месцы.
Іх затрымалі, па рашэньні суду замежнікаў (4 жанчын, 13 мужчын, у тым ліку дваіх непаўналетніх) зьмясьцілі ў ахоўныя цэнтры для мігрантаў.

З пачатку году супрацоўнікі Падляскай памежнай службы затрымалі 389 нелегальных мігрантаў зь Беларусі.

Пры гэтым не спыняецца плынь мігрантаў зь Беларусі на літоўскай мяжы. Так, у нядзелю зь беларускага боку незаконна перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве 289 мігрантаў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай памежнай службы Літвы, усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3832 мігрантаў.

Сярод агульнай лічбы затрыманых 2555 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, затрымалі 191 грамадзяніна Конга, 129 — Камэруну і іншых краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG