Паліцыянты з Гданьска затрымалі ў пятніцу трох мужчын (49, 50 і 52 гадоў), якія па этнічных прыкметах зьневажалі і дыскрымінавалі суседзяў-беларусаў. Канфлікт паміж мужчынамі і беларусамі працягваўся з траўня 2018 году, калі сям’я зь Беларусі пераехала ў Гданьск.