Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўшаноўваюць ахвяр тэрарыстычных нападаў 11 верасьня 2001 году


17 гадоў таму ў выніку дзеяньняў тэрарыстаў «Аль-Каіды», якія накіравалі сагнаныя пасажырскія самалёты ў будынкі Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і ў будынак Пэнтагону, разьмешчаны недалёка ад Вашынгтона, загінулі амаль 3000 чалавек. У гэты лік уваходзяць і тыя, хто загінуў пры падзеньні чацьвёртага захопленага тэрарыстамі самалёта ў штаце Пэнсыльванія.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сёньня наведае цырымонію ў мэмарыяльным парку ў Шэнксьвілі, штат Пэнсыльванія, непадалёк ад таго месца, дзе пацярпеў крушэньне самалёт United Airlines пасьля таго, як яго пасажыры адбілі кіраваньне лайнэрам у тэрарыстаў.

У Нью-Ёрку людзі зьбяруцца на пляцоўцы, дзе стаялі вежы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру, у якія ўрэзаліся сагнаныя тэрарыстамі самалёты. У Пэнтагоне пройдуць рэлігійныя службы для сем’яў загінулых.

Парэшткі больш чым тысячы ахвяраў тэракту ў Нью-Ёрку да гэтага часу не апазнаныя. За апошнія пяць гадоў спэцыялістам удалося ўстанавіць асобы пяці загінулых, паведамляе Reuters.

У нядзелю ў Нью-Ёрку зноў адкрылася станцыя мэтро пад Сусьветным гандлёвым цэнтрам, якая была закансэрваваная і заставалася ў разбураным стане 14 гадоў. Аднаўленьне станцыі абышлося у 182 мільёны даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG