Народны дэпутат Украіны Юры Цімашэнка (фракцыя «Народны фронт») заявіў, што Беларусь патрабуе ад Украіны выдаць беларускага грамадзяніна Данііла Ляшука, які ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе ў складзе добраахвотніцкага батальёну «Тарнада» пад пазыўным «Маджахед».
Ізраіль адхіліў абвінавачваньні Расеі ў датычнасьці да крушэньня Іл-20 у Сырыі. Ізраільская армія ўсклала адказнасьць за гібель расейскіх вайскоўцаў на Сырыю, Іран і экстрэмісцкую групоўку «Хэзбала».
Паводле мэдыкаў, супраць Вярзілава выкарыстоўвалі рэчыва, якое ўплывае на нэрвовую сыстэму.
Расея пакідае за сабой права на дзеяньні ў адказ у дачыненьні да Ізраілю, заявіў прадстаўнік Міністэрства абароны РФ..
Некалькі крыніц у ЗША заяўляюць, што самалёт зьбілі сілы ўраду Сырыі, спрабуючы адбіць удар Ізраілю.
Маці дзевяціклясьніка Дзяніса Анастасія Ж. сказала, што на відэазапісе, які яна паглядзела, відаць, як дырэктар школы Фёдар Радзівон ударыў яе сына.
Міжнародная сумесная сьледчая група (JIT), якая расьсьледуе абставіны гібелі малайзійскага «Боінга» над Данбасам ў ліпені 2014 году, паведаміла, што ўважліва вывучыць заявы Міністэрства абароны Расеі, зь якімі яно выступіла ў панядзелак.
Суд у бэльгійскім горадзе Гент адмовіўся выдаць гішпанскім уладам Хасэ Мігеля Арэнаса, рэпэра з выспы Мальёрка, вядомага пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc)
Кіеў назваў «фэйкам» заявы расейскага боку аб тым, што ракета, зь якой у 2014 годзе над Данбасам быў зьбіты пасажырскі «Боінг» малайзійскіх авіяліній, мела ўкраінскую прыналежнасьць.
Бацькі сьцьвярджаюць, што дырэктар пабіў дзяцей. Дырэктар кажа, што дзеці самі выпадкова сутыкнуліся. У інтэрнэце і ў самой школе пачаліся акцыі ў падтрымку дырэктара.
Прычынай дрэннага самаадчуваньня двух наведнікаў рэстарана ў брытанскім горадзе Солсбэры быў не нэрвова-паралітычны яд «Навічок». Пра гэта паведаміла паліцыя графства Уілтшыр.
З самалёта рэйсу Менск — Масква ў аэрапорце Дамадзедава паліцыя зьняла п’янага дэбашыра. Пра здарэньне паведаміла галоўнае ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.
Тайфун «Мангхут» абрынуўся на паўднёвы Кітай пасьля таго, як прынамсі 64 чалавекі загінулі ад яго на Філіпінах.
У Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне чатыры жанчыны больш за суткі блукалі ў лесе.
Брытанскія ўлады заявілі аб наяўнасьці двух саўдзельнікаў ў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, якіх паліцыя лічыць вінаватымі ў атручваньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.
Камісія ракетна-касьмічнай карпарацыі «Энэргія» прыйшла да высновы, што дзірка ў касьмічным караблі «Саюз» была прасьвідраваная на Зямлі
Міліцыя паведамляе, што кіроўца «Мазды» нарадзіўся ў 1971 годзе і меў некалькі крымінальных прысудаў за маёмасныя злачынствы.
Падазроныя ў атручваньні былога выведніка Расеі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў напярэдадні замаху курылі ў нумары гасьцініцы марыхуану і прывялі туды прастытутку.
16 верасьня пасажыраў цягніка «Менск — Вільня» высадзілі на станцыі Гудагай. Пазьней сярод пасажыраў распаўсюдзілася інфармацыя, што ў цягніку знайшлі скрыню з выбухоўкай.
На плянэце адначасова бушуюць два тайфуны, якія могуць стаць наймацнейшымі за гісторыю мэтэаназіраньняў.
16 верасьня 1999 году ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Аўтамабіль Mazda заехаў у падземны пераход ля станцыі мэтро «Акадэмія навук» у Менску.
Журналісты датэлефанаваліся па нумары на дакумэнтах Аляксандра Пятрова з Фэдэральнай міграцыйнай млужбы. Ён належыць Мінабароны.
Судзьдзя Сяргей Дзячук шпіталізаваны, ён зьвязвае напад са сваёй прафэсійнай дзейнасьцю.
Дасьледчая група The Bellingcat і расейскае выданьне The Insider правялі супольнае расьследаваньне.
Дваіх падазраваных у «жорсткім абыходжаньні з жывёламі» затрымалі 14 верасьня ў расейскім Рэўтаве.
Бацькі кажуць, што дырэктар сярэдняй школы ў Пінску зьбіў двух хлопчыкаў, якія каталіся на скейце.
Ураган «Флорэнс» дасягнуў усходняга ўзьбярэжжа ЗША. Пад ударам апынуліся прыбярэжныя гарады штату Паўночная Караліна.
Паводле суду, карупцыі ў гэтым нібы не было: Мартынаў «хацеў стварыць перад кіраўніцтвам бачнасьць сумленнага выкананьня абавязкаў».
У Нідэрляндах затрымалі двух расейцаў, якія спрабавалі атрымаць дадзеныя лябараторыі ў швэйцарскім горадзе Шпіц, дзе, акрамя іншага, праводзіліся аналізы для расьсьледаваньня хімічных нападаў у Сырыі і атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі.
Жанчыну пасьпелі схапіць, калі яна ўжо адштурхнулася ад вакна. Момант ратаваньня трапіў на відэа.
У Польшчы пачалі зьбіраць сродкі на лячэньне Генка Лёскі. У траўні ў музыкі здарыўся масіўны інсульт. Чацьвёрты месяц ён знаходзіцца ў Белаазёрску.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сьцьвярджае, што колькасьць загінулых падчас леташняга ўрагану «Марыя» на Пуэрта-Рыка была завышаная дэмакратамі.
Тэлеканал RT паказаў у прамым эфіры фрагмэнт інтэрвію з двума мужчынамі, якія назваліся «Аляксандар Пятроў» і «Руслан Башыраў». Людзей з такімі імёнамі сьледзтва ў Вялікай Брытаніі раней абвінавацілі ў атручэньні ў Солсбэры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Віленскія ўлады далі дазвол на будаўніцтва двух жылых дамоў з элітнымі кватэрамі на вуліцы Жыгімонтаў (Žygimantų). Пра гэта пішуць літоўскія мэдыя. Такім чынам завяршаецца гісторыя нацыянальнага асяродку, дзе на пачатку 1990-х віравала беларускае жыцьцё, працавала рэдакцыя адроджанай «Нашай нівы».
Тэлеканал RT паказаў у прамым эфіры фрагмэнт інтэрвію з двума мужчынамі, якія прадставіліся як «Аляксандр Пятроў» і «Руслан Башыраў» — людзей з такімі імёнамі сьледзтва ў Вялікабрытаніі раней абвінавацілі ў атручэньні ў Солсбэры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
У ліпені 2015 году ў кабінэце ў Маскоўскім РАУС знайшлі цела намесьніка начальніка аддзелу крымінальнага вышуку з агнястрэльным раненьнем. Паводле афіцыйнай вэрсіі, гэта было самагубства.
Выдавец «Медиазоны» і ўдзельнік панк-групы Pussy Riot Пётр Вярзілаў трапіў у рэанімацыю з прыкметамі хімічнага атручэньня.
Два беларусы спрабавалі яму ў гэтым дапамагчы, цяпер ім пагражае штраф.
У Маскве разграмілі выставу мастака Васілія Слонава, якая адкрылася ў галерэі «11.12» на «Вінзаводзе».
У францускім Лілі паліцыя затрымала шасьцярых чалавек, абвінаваціўшы іх у нападах на крамы, зьвязаныя з продажам мяса.
Рэклямная агенцыя адмовілася разьмяшчаць лайтпостэры крамы symbal.by зь вершамі Ўладзімера Някляева. Аўтарства паэта на плякатах пазначана не было. 4 верасьня агенцыя «па званку» зьняла рэкляму з выявамі Ўладзімера Някляева і Юрыя Жыгамонта.
Дырэктарка Глыбоцкай школы № 1 Іна Сауліч абвергла інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, што яна нібыта забараніла адной з настаўніц наведваць курсы «Мова нанова».
Сама меней 32 чалавекі загінулі і каля 130 атрымалі раненьні ў выніку атакі тэрарыста-сьмяротніка на ўдзельнікаў акцыі пратэсту на ўсходзе Афганістана.
Паліцыянты з Гданьска затрымалі ў пятніцу трох мужчын (49, 50 і 52 гадоў), якія па этнічных прыкметах зьневажалі і дыскрымінавалі суседзяў-беларусаў. Канфлікт паміж мужчынамі і беларусамі працягваўся з траўня 2018 году, калі сям’я зь Беларусі пераехала ў Гданьск.
У нядзелю ў Нью-Ёрку зноў адкрылася станцыя мэтро пад Сусьветным гандлёвым цэнтрам, якая была закансэрваваная і заставалася ў разбураным стане 14 гадоў.
Відавочца кажа, у гаражы былі папяровыя мішэні людзей з тварамі (хоць «звычайна людзі страляюць па круглых мішэнях»), прынамсі адна мішэнь была прастрэленая.
У ўсходненямецкім горадзе Кётэн (фэдэральная зямля Саксонія-Анхальт) у выніку вулічнага канфлікту з удзелам мігрантаў з Аўганістану памёр 22-гадовы грамадзянін Нямеччыны.
Стэлі, усталяваныя беларускімі актывістамі ў гонар паўстанцаў 1863 году ўлетку ў Мастоўскім раёне, таямніча зьніклі празь некалькі дзён. Свабода праверыла польскі і дзяржаўны сьлед у гэтай справе.
Загрузіць яшчэ