Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны катаклізм пагражае 10 мільёнам амэрыканцаў


Людзі на вуліцы Нью-Бэрну, Паўночная Караліна. Фота 13 верасьня 2018 году
Людзі на вуліцы Нью-Бэрну, Паўночная Караліна. Фота 13 верасьня 2018 году

Ураган «Флорэнс» дасягнуў усходняга ўзьбярэжжа ЗША. Пад ударам апынуліся прыбярэжныя гарады штату Паўночная Караліна. Там прайшлі моцныя залевы, сыноптыкі папярэджваюць пра магчымыя маштабныя паводкі. Узровень вады можа падняцца да 3–4 мэтраў.

У гарадах Паўночнай Караліны пачала прападаць электрычнасьць. Безь сьвятла засталіся ўжо больш за трыста тысяч дамоў. Горад Нью-Бэрн пачало затапляць. СМІ адзначаюць, што хуткасцьь ветру перавышае 155 кілямэтраў на гадзіну.

«Флорэнс» будзе павольна прасоўвацца ўздоўж узьбярэжжа. У рэгіёнах, якім пагражае небясьпека, жывуць каля 10 мільёнаў чалавек.

У Паўночнай і Паўднёвай Караліне, Вірджыніі і Джорджыі абвясьцілі рэжым надзвычайнай сытуацыі. Жыхарам рэкамэндавалі эвакуявацца з зонаў, якія можа затапіць.

Небясьпечная сытуацыя з надвор’ем таксама склалася ў паўднёва-ўсходняй Азіі. Да ўзьбярэжжа Філіпінаў набліжаецца тайфун «Мангхут». Яму прысвоена 5 (самая моцная) катэгорыя. Хуткасьць ветру ў цэнтры цыклёну перавышае 285 кілямэтраў на гадзіну.

Мясцовыя ўлады ўвялі надзвычайнае становішча. У небясьпецы знаходзяцца больш за 4 мільёны чалавек, цяпер праводзіцца іх эвакуацыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG