Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыраў цягніка Менск — Вільня высадзілі ў Гудагаі праз падазроную скрынку

абноўлена

Фота Вольгі Чайчыц, «Белсат»
Фота Вольгі Чайчыц, «Белсат»

16 верасьня пасажыраў цягніка «Менск — Вільня», які адправіўся зь Менску а 7:25, высадзілі на станцыі Гудагай. Пазьней сярод пасажыраў распаўсюдзілася інфармацыя, што ў цягніку знайшлі скрыню з выбухоўкай.

Пра гэта расказала відавочца падзей — журналістка тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц, якая ехала ў цягніку.

У Менску ні даведачная служба, ні дзяжурны па вакзале ня мелі ніякай інфармацыі. Свабодзе толькі паведамілі, што зь Менску цягнік выйшаў паводле раскладу — а 7:35.

А 12:30 дзяжурная па чыгуначнай станцыі Гудагай паведаміла Свабодзе, што сапраўды ў 9:32 зь цягніку Менск — Вільня з-за падазронай скрынкі былі высаджаныя ўсе пасажыры. Прыбыла адмысловая група, скрынку вывезьлі.

На аўтобусе памежнай службы тых, хто сьпяшаўся, адвезьлі на аўтамабільны памежны пераход.

Паводле дзяжурнай, праз 2 гадзіны 32 хвіліны тыя, хто ня зьехаў раней, селі ў той жа цягнік. Састаў ужо прыбыў у Вільню.

Як а 12:45 паведаміў Свабодзе апэратыўны дзяжурны Міністэрства надзвычайных сытуацый, выбухоўкі ў скрынцы ня знойдзена.

У ёй былі кантрабандныя цыгарэты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG