Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад магутных штармоў у ЗША і на Філіпінах загінулі больш як 35 чалавек


Тайфун Mangkhut у сталіцы Філіпінаў Маніле
Тайфун Mangkhut у сталіцы Філіпінаў Маніле

На плянэце адначасова бушуюць два тайфуны, якія могуць стаць наймацнейшымі за гісторыю мэтэаназіраньняў.

Паводле зьвестак на вечар суботы, ад урагану «Флорэнс» у ЗША загінулі сама меней 13 чалавек, паведамляе «Нямецкая хваля» з спасылкай на амэрыканскія СМІ.

У штаце Паўночная Караліна рэкі выйшлі зь берагоў, вада паднялася да найвышэйшага за гісторыю штату ўзроўню. Месцамі выпала да 60 сантымэнтаў ападкаў, і мэтэаролягі пакуль не прагназуюць сканчэньня дажджоў, паведамляе УНІАН.

У зоне бедзтва жыве каля 10 мільёнаў чалавек.

Адначасова ў Азіі бушуе тайфун «Мангхут». У Філіпінах яго ахвярамі сталі як мінімум 25 чалавек. Большасьць зь іх загінулі ад апоўзьняў. Парывы ветру дасягалі больш як 200 км/г. Пазьней у суботу мэр паўночнага філіпінскага гораду Ітагон заявіў, што ў выніку тайфуну лічацца загінулымі да 100 чалавек, паведаміла агенцтва DPA.

У нядзелю тайфун дасягнуў Кітаю. У аэрапорце Ганконгу зафіксаваныя парывы больш як 150 км/г. Рэйсы адмененыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG