Дасьледчая група The Bellingcat і расейскае выданьне The Insider правялі супольнае расьследаваньне.
Дваіх падазраваных у «жорсткім абыходжаньні з жывёламі» затрымалі 14 верасьня ў расейскім Рэўтаве.
Бацькі кажуць, што дырэктар сярэдняй школы ў Пінску зьбіў двух хлопчыкаў, якія каталіся на скейце.
Ураган «Флорэнс» дасягнуў усходняга ўзьбярэжжа ЗША. Пад ударам апынуліся прыбярэжныя гарады штату Паўночная Караліна.
Паводле суду, карупцыі ў гэтым нібы не было: Мартынаў «хацеў стварыць перад кіраўніцтвам бачнасьць сумленнага выкананьня абавязкаў».
У Нідэрляндах затрымалі двух расейцаў, якія спрабавалі атрымаць дадзеныя лябараторыі ў швэйцарскім горадзе Шпіц, дзе, акрамя іншага, праводзіліся аналізы для расьсьледаваньня хімічных нападаў у Сырыі і атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі.
Жанчыну пасьпелі схапіць, калі яна ўжо адштурхнулася ад вакна. Момант ратаваньня трапіў на відэа.
У Польшчы пачалі зьбіраць сродкі на лячэньне Генка Лёскі. У траўні ў музыкі здарыўся масіўны інсульт. Чацьвёрты месяц ён знаходзіцца ў Белаазёрску.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сьцьвярджае, што колькасьць загінулых падчас леташняга ўрагану «Марыя» на Пуэрта-Рыка была завышаная дэмакратамі.
Тэлеканал RT паказаў у прамым эфіры фрагмэнт інтэрвію з двума мужчынамі, якія назваліся «Аляксандар Пятроў» і «Руслан Башыраў». Людзей з такімі імёнамі сьледзтва ў Вялікай Брытаніі раней абвінавацілі ў атручэньні ў Солсбэры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
Віленскія ўлады далі дазвол на будаўніцтва двух жылых дамоў з элітнымі кватэрамі на вуліцы Жыгімонтаў (Žygimantų). Пра гэта пішуць літоўскія мэдыя. Такім чынам завяршаецца гісторыя нацыянальнага асяродку, дзе на пачатку 1990-х віравала беларускае жыцьцё, працавала рэдакцыя адроджанай «Нашай нівы».
Тэлеканал RT паказаў у прамым эфіры фрагмэнт інтэрвію з двума мужчынамі, якія прадставіліся як «Аляксандр Пятроў» і «Руслан Башыраў» — людзей з такімі імёнамі сьледзтва ў Вялікабрытаніі раней абвінавацілі ў атручэньні ў Солсбэры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.
У ліпені 2015 году ў кабінэце ў Маскоўскім РАУС знайшлі цела намесьніка начальніка аддзелу крымінальнага вышуку з агнястрэльным раненьнем. Паводле афіцыйнай вэрсіі, гэта было самагубства.
Выдавец «Медиазоны» і ўдзельнік панк-групы Pussy Riot Пётр Вярзілаў трапіў у рэанімацыю з прыкметамі хімічнага атручэньня.
Два беларусы спрабавалі яму ў гэтым дапамагчы, цяпер ім пагражае штраф.
У Маскве разграмілі выставу мастака Васілія Слонава, якая адкрылася ў галерэі «11.12» на «Вінзаводзе».
У францускім Лілі паліцыя затрымала шасьцярых чалавек, абвінаваціўшы іх у нападах на крамы, зьвязаныя з продажам мяса.
Рэклямная агенцыя адмовілася разьмяшчаць лайтпостэры крамы symbal.by зь вершамі Ўладзімера Някляева. Аўтарства паэта на плякатах пазначана не было. 4 верасьня агенцыя «па званку» зьняла рэкляму з выявамі Ўладзімера Някляева і Юрыя Жыгамонта.
Дырэктарка Глыбоцкай школы № 1 Іна Сауліч абвергла інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, што яна нібыта забараніла адной з настаўніц наведваць курсы «Мова нанова».
Сама меней 32 чалавекі загінулі і каля 130 атрымалі раненьні ў выніку атакі тэрарыста-сьмяротніка на ўдзельнікаў акцыі пратэсту на ўсходзе Афганістана.
Паліцыянты з Гданьска затрымалі ў пятніцу трох мужчын (49, 50 і 52 гадоў), якія па этнічных прыкметах зьневажалі і дыскрымінавалі суседзяў-беларусаў. Канфлікт паміж мужчынамі і беларусамі працягваўся з траўня 2018 году, калі сям’я зь Беларусі пераехала ў Гданьск.
У нядзелю ў Нью-Ёрку зноў адкрылася станцыя мэтро пад Сусьветным гандлёвым цэнтрам, якая была закансэрваваная і заставалася ў разбураным стане 14 гадоў.
Відавочца кажа, у гаражы былі папяровыя мішэні людзей з тварамі (хоць «звычайна людзі страляюць па круглых мішэнях»), прынамсі адна мішэнь была прастрэленая.
У ўсходненямецкім горадзе Кётэн (фэдэральная зямля Саксонія-Анхальт) у выніку вулічнага канфлікту з удзелам мігрантаў з Аўганістану памёр 22-гадовы грамадзянін Нямеччыны.
Стэлі, усталяваныя беларускімі актывістамі ў гонар паўстанцаў 1863 году ўлетку ў Мастоўскім раёне, таямніча зьніклі празь некалькі дзён. Свабода праверыла польскі і дзяржаўны сьлед у гэтай справе.
Яго заменіць галоўны апэрацыйны дырэктар кампаніі.
У Іране затрымалі двух супрацоўнікаў тэатру за пастаноўку п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон ў купалаўскую ноч».
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць 36-гадовага жыхара Горадні. Яго абвінавачваюць у жорсткім абыходжаньні з жывёламі з хуліганскіх памкненьняў: забіў ката.
Урбановічу прысудзілі штраф у 735 рублёў. Суд пакараў актывіста за пікет ля рэстарацыі «Поедем поедим» 1 верасьня, калі Ўрбановіч атрымаў траўму нагі ў сутычцы зь бізнэсмэнам Аркадзем Ізраілевічам.
Праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу па факце незаконнага выкарыстаньня гандлёвай маркі менскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Жанчына стаяла ля мэтро з плякатам «Беларусь рэпрэсаваная».
Сем чалавек пацярпелі ў выніку нападу з нажом у Парыжы. Цяжкія раненьні атрымалі чатыры чалавекі. Яны шпіталізаваны. Сярод пацярпелых двое турыстаў зь Вялікабрытаніі.
Найбольшая колькасьць затрыманых у Санкт-Пецярбургу (452 чалавекі) і Екацярынбургу (183 чалавекі). Пра затрыманьне гэтых людзей «ОВД-Инфо» вядома пэўна, але колькасьць затрыманых можа быць і большай.
Паводле мясцовых СМІ, пацярпелых у здарэньні няма. Міліцыя і МНС пра здарэньне не паведамляюць. Папярэдне магчымай прычынай здарэньня называюць тое, што кансоль бэтоннай бэлькі пуцепроваду ня вытрымала нагрузкі.
У сацсетках апублікаванае відэа, на якім захоплены момант аварыі з удзелам машыны прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона і сустрэчнага грузавіка.
Актывіст, які летась выходзіў на марш «недармаедаў» зь дзяржаўным сьцягам, сёлета прабег маратон зь бел-чырвона-белым.
Зьбеглых 30 жніўня гадаванцаў магілёўскай спэцвучэльні № 2 адшукалі ў Маскве на адной з тамтэйшых будоўляў. Там яны ўладкаваліся падсобнымі работнікамі.
«У афіцыйнай заяве гаворыцца, што Сяргей зьнік у сераду, 5 верасьня. Наша сям'я лічыць, што гэта не зусім так».
У лясным масіве ў Горадзенскай вобласьці выяўлена цела вайскоўца, знойдзеная перадсьмяротная запіска, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі ў нядзелю.
Як паведамляюць расейскія агенцтвы, аўтамабіль, у якім ехаў Гагулія, сутыкнуўся з сустрэчнай машынай. У катастрофе загінуў толькі абхазкі прэм’ер. Яго кіроўца і ахоўнік атрымалі траўмы.
Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, сёньня надвячоркам падчас пажару ў хляве адной зь вёсак Ганцавіцкага раёну загінула 2-гадовае дзіця.
Пасьля таго, як АМАП вывеў з трыбунаў менскага стадыёну «Дынама» некалькі чалавек за выкарыстаньне бел-чырвона-белымі сьцягамі, фанацкая трыбуна выканала песьню Сяргея Міхалка «Воіны света».
У Менску на стадыёне «Дынама» падчас матчу паміж зборнымі Беларусі і Сан-Марына адбыліся затрыманьні.
Магілёўская міліцыя праводзіць праверку па відэароліку ў інтэрнэце пра хлопца ў масцы зь сякерай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Дзьмітрый Ігнатовіч агенцтву Інтэрфакс.
Колькасьць ахвяраў землятрусу, які адбыўся 6 верасьня на поўначы японскага вострава Хакайда, дасягнула 30 чалавек, паведамляюць СМІ са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Міністэрства абароны Расеі двойчы за тыдзень папярэджвала ЗША аб гатоўнасьці нанесьці ўдары па тых раёнах Сырыі, дзе могуць разьмяшчацца амэрыканскія вайскоўцы.
Улады Ўкраіны часова прыпынілі працу школ і дзіцячых садкоў у некалькіх раёнах Хэрсонскай вобласьці, якія мяжуюць з анэксаваным Расеяй Крымам.
Паліцыя затрымала двух мужчын, якія падазраюцца ў закладаньні выбуховага прыстасаваньня ў гандлёвым цэнтры пры вуліцы Варшаўскай у Беластоку.
Дзьве драўляныя стэлі на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году, усталяваныя напрыканцы жніўня ў Мастоўскім раёне, таямнічым чынам зьніклі.
Загрузіць яшчэ