Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таран машыны прэзыдэнта Малдовы грузавіком патрапіў на відэа


Скрыншот з сацыяльных сетак
Скрыншот з сацыяльных сетак

У інтэрнэце апублікаванае відэа, на якім захоплены момант аварыі з удзелам машыны прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона і сустрэчнага грузавіка.

Паводле паведамленьня паліцыі, аўтамашына «Мэрсэдэс» S-клясы, у якой знаходзіўся кіраўнік Малдовы, перакулілася за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Кішынёву.

На кадрах бачна, што картэж кіраўніка дзяржавы едзе па трасе. Аўтамабілі, якія знаходзяцца на сустрэчнай паласе, прыціснуліся да ўзбочыны, але адтуль раптоўна выехаў грузавік, які перакрыў амаль усю праезную частку. Машына прэзыдэнцкага Mercedes вылецела ў кювэт і перакулілася.

Грузавік зачапіў і джып, зь якога вяліся здымкі, пазадарожнік таксама перакуліўся.

Паводле малдаўскіх СМІ, у аварыі пацярпелі маці і сын Дадона, якія знаходзіліся ў адной машыне зь ім. Сам прэзыдэнт атрымаў нязначыя драпіны.

Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўцы не далі рады кіраваньню на коўзкай дарозе пад дажджом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG