Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За фэйкавы рамонт вайсковай базы ў Беларусі расейскага палкоўніка аштрафавалі на 3 млн даляраў


Радыёлякацыйная станцыя «Волга», ілюстрацыйнае фота
Радыёлякацыйная станцыя «Волга», ілюстрацыйнае фота

Расейскі вайсковы суд прысудзіў палкоўніку Віталію Мартынаву сплаціць кампэнсацыю шкоды ў 201,5 млн расейскіх рублёў (каля 2,936 млн даляраў) Міністэрству абароны Расеі, піша «КоммерсантЪ». Падсудны атрымаў таксама ўмоўны тэрмін зьняволеньня — 4 гады — і быў пазбаўлены права займаць кіроўныя пасады.

Віталь Мартынаў, калі быў камандзірам вайсковай часьці 03522 пад Ганцавічамі ў Клецкім раёне Беларусі, падпісаў прадстаўнікам кампаніі «Славянка» акты аб нібыта выкананых рамонтна-будаўнічых працах на гэтую суму. Але ніякіх прац у жылым гарадку часьці не было выканана.

Паводле суду, карупцыі ў гэтым нібыта не было: Мартынаў «хацеў стварыць перад кіраўніцтвам бачнасьць сумленнага выкананьня абавязкаў», таму цягам двух гадоў штомесяц дазваляў камэрсантам прыпісваць сабе па сотні тысяч квадратных мэтраў адрамантаванага жытла.

Кіраўніка кампаніі «Славянка» ў 2016 годзе асудзілі на 11 гадоў калёніі і штраф у 500 млн расейскіх рублёў (на момант прысуду — каля 7,7 млн даляраў) за крадзяжы і атрыманьне «адкатаў». «Беларускі» эпізод быў у справе, але сьледчыя зь ім яшчэ не разабраліся – верагодна, за яго можа быць дадатковая адказнасьць.

Пад Ганцавічамі яшчэ ў 1986 годзе пачалі будаваць радыёлякацыйную сыстэму папярэджаньня аб ракетным нападзе «Волга» 70М6. Правы на базу пасьля распаду СССР захаваліся за Расеяй. Будаўніцтва аднавілі ў 1997 годзе, прынялі сыстэму на ўзбраеньне ў 2003-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG