Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік кампаніі CBS сыходзіць у адстаўку пасьля абвінавачваньняў у дамаганьнях


Лэсьлі Мунвэс
Лэсьлі Мунвэс

Генэральны дырэктар амэрыканскай медыякарпарацыі CBS Лэсьлі Мунвэс сыходзіць у адстаўку. Адпаведную заяву апублікавалі на сайце CBS. Яго заменіць галоўны апэрацыйны дырэктар кампаніі Джозэф Яніела. Прычынай адстаўкі Мунвэса сталі абвінавачваньні яго ў сэксуальных дамаганьнях.

Лэсьлі Мунвэсу 68 гадоў. Ён кіраваў мэдыякарпарацыяй больш за 20 гадоў. Як паведамляе Reuters, кіраўніцтва CBS выплаціць Мунвэсу кампэнсацыю ў памеры 120 мільёнаў даляраў у выпадку, калі ўнутранае расьсьледаваньне не знойдзе пацьверджаньня фактаў дамаганьняў.

Улетку шэсьць жанчын публічна абвінавацілі Мунвэса ў сэксуальных дамаганьнях. Тады ж стала вядома, што ў CBS пачалі абмяркоўваць дэталі адстаўкі свайго кіраўніка.

У нядзелю, 9 верасьня, часопіс The New Yorker апублікаваў новыя заявы з абвінавачваньнямі ў дамаганьнях на адрас Мунвэса. Праз тры гадзіны пасьля публікацыі CBS заявіла аб неадкладнай адстаўцы генэральнага дырэктара.

У заяве CBS ўдакладняецца, што Мунвэс і мэдыякарпарацыя ахвяравалі 20 мільёнаў даляраў адной або некалькім арганізацыям, якія падтрымліваюць рух жанчын — ахвяр сэксуальнага гвалту. Гэтая сума будзе вылічаная з кампэнсацыі Мунвэса.

Джозэф Яніела працуе ў CBS з 1997 году. У 2013 годзе ён заняў пасаду галоўнага апэрацыйнага дырэктара карпарацыі. З 2009 па 2013 год ён працаваў у CBS на пасадзе фінансавага дырэктара. Да гэтага займаў шэраг ключавых пазыцый у фінансавых падразьдзяленьнях мэдыякампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG