Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія міліцыянты злавілі жанчыну, якая хацела скочыць з 8 паверха. ВІДЭА


Жанчыну пасьпелі схапіць, калі яна ўжо адштурхнулася ад вакна. Момант ратаваньня трапіў на відэа.

Два менскія міліцыянты ўратавалі жанчыну ад самагубства ў апошні момант, расказвае Міністэртсва ўнутраных справаў.

Начальніку крымінальнага вышуку Фрунзэнскага раёну Аляксею Жыгалаву на вуліцы паведамілі, што ў доме недалёка ад аддзяленьня міліцыі жанчына зьбіраецца скончыць жыцьцё самагубствам — сядзіць на лёджыі 8-га паверху, зьвесіўшы ногі з вакна.

Ён разам з калегам Дзьмітрыем Катом выправіўся да дому, выклікаў ратавальнікаў і «хуткую дапамогу», прыкінуўся простым мінаком і стаў размаўляць з жанчынай з вуліцы. Калі дапамога прыехала, міліцыянт накіраваліся ў кватэру.

Вырашыла скочыць з вакна празь неразьдзеленае каханьне

Маці жанчыны расказала, што 29-гадовая дачка — асьпірантка адной зь менскіх ВНУ — вырашыла скочыць з вакна празь неразьдзеленае каханьне. Жыгалаў паспрабаваў адгаварыць жанчыну ад самагубства, але вырашыў спыніць яе фізычна, бо зразумеў, што «яна была поўная рашучасьці ўчыніць задуманае».

Ён падбег да жанчыны ўжо ў той момант, калі яна пасьпела адштурхнуцца рукамі ад вакна, схапіў яе за талію. Жанчына спрабавала вырвацца і «прасіла даць ёй памерці». З дапамогай калегі Жыгалаў выцягнуў жанчыну з вакна і перадаў мэдыкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG