Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарка школы: Я не забараняла настаўнікам наведваць курсы «Мова нанова»


Дырэктарка Глыбоцкай школы № 1 Іна Савуліч абвергла інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, што яна нібыта забараніла адной з настаўніц наведваць курсы «Мова нанова».

У размове з карэспандэнтам Свабоды Іна Савуліч сказала, што на курсах «Мова нанова» была не адна, а некалькі настаўніц.

«Яны могуць наведваць курсы „Мова нанова“, яны свабодныя людзі. Ім не было ніякіх забаронаў ці заўваг. Гэта іх справа. Я ведаю, што яны наведвалі гэтыя курсы і потым дзяліліся сваімі ўражаньнямі», — сказала Іна Сауліч

Адна з настаўніц, якая была на курсах «Мова нанова», Алена Нікіфаровіч, пацьвердзіла карэспандэнту Свабоды, што яе ніхто не выклікаў і не забараняў наведваць курсы «Мова нанова». Яна падзялілася ўражаньнямі ад курсаў.

«Было вельмі цікава і пазнавальна. Цікавыя людзі, якія захапляюцца краязнаўствам, іншымі рэчамі. Чаму я туды не магу схадзіць? Магу, хаця не атрымліваецца штораз», — сказала настаўніца.

«Мова нанова» — бясплатныя неакадэмічныя курсы вывучэньня беларускай мовы, якія адкрыліся ў Менску ў 2014 годзе (заснавальнікі — Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская). Маюць афіцыйную рэгістрацыю ды ладзяцца ў шэрагу гарадоў па ўсёй Беларусі.

Лабадзенка: Самае важнае, што трэба рабіць, — імкнуцца зацікавіць людзей беларушчынай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG