Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў кіраўнік ураду самаабвешчанай Абхазіі


Генадзь Гагулія (справа) з прэзыдэнтамі Расеі і Грузіі ў 2003 годзе
Генадзь Гагулія (справа) з прэзыдэнтамі Расеі і Грузіі ў 2003 годзе

У суботу ўвечары загінуў кіраўнік ураду самаабвешчанай Абхазіі 60-гадовы Генадзь Гагулія.

Як паведамляюць расейскія агенцтвы, аўтамабіль, у якім ехаў Гагулія, сутыкнуўся з сустрэчнай машынай. У катастрофе загінуў толькі абхазкі прэм’ер. Яго кіроўца і ахоўнік атрымалі траўмы.

Сутыкненьне адбылося ў Гудауцкім раёне самаабвешчанай рэспублікі. Паведамляецца, што Гагулія ехаў з аэрапорту Сочы, куды прыляцеў з Сырыі. Гэтая краіна нядаўна прызнала Абхазію, і Гагулія разам зь іншымі абхазкімі лідэрамі быў там зь візытам. У адным картэжы зь яго аўтамабілем ехала і машына кіраўніка Абхазіі Рауля Хаджымбы, ён не пацярпеў.

Сырыя — пятае дзяржава-сябра ААН, якая прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пераважная большасьць краін сьвету лічыць Абхазію часткай Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG