Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двухгадовае дзіця загінула на пажары ў Ганцавіцкім раёне

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, сёньня надвячоркам падчас пажару ў хляве адной зь вёсак Ганцавіцкага раёну загінула 2-гадовае дзіця.

У паведамленьні Сьледчага камітэту ў Telegram гаворыцца:

«8 жніўня прыблізна 16:20 у ходзе тушэньня пажару ў хляве, разьмешчаным у адной зь вёсак у Ганцавіцкім раёне, знойдзена цела двухгадовага хлопчыка.

Папярэдне ўстаноўлена, што ў хляве, у якім знаходзілася сена, гулялі чацьвёра дзяцей, у аднаго зь якіх, са слоў саміх дзяцей, была запальнічка».

XS
SM
MD
LG