Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве за відэажарт у інтэрнэце могуць асудзіць хлопца


Магілёўская міліцыя праводзіць праверку па відэароліку ў інтэрнэце пра хлопца ў масцы зь сякерай, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Дзьмітрый Ігнатовіч агенцтву Інтэрфакс.

«У сувязі з распаўсюджваннем у СМІ і сацыяльных сетках відэароліка пра хлопца, які ў масцы і з сякерай у Магілёве нібыта нападае на людзей і палохае мінакоў, паведамляем, што міліцыя па гэтым факце праводзіць праверку», — сказаў Ігнатовіч.

Аўтар роліка устаноўлены і апытаны супрацоўнікамі міліцыі.

«Ім аказаўся магілёвец, які разьмясціў відэа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Нягледзячы на тое, што цяпер ён называе гэта пастаноўкай, дзе ўсе ролі выканалі яго сябры, першапачаткова відэа было прадстаўлена, як розыгрыш выпадковых мінакоў», — сказаў прадстаўнік УУС.

Цяпер міліцыянты шукаюць відавочцаў таго, што адбылося і людзей, якія, магчыма, пацярпелі ад гэтага «розыгрышу».

Пасьля гэтага падзеі будзе дадзена прававая ацэнка.

Паводле Дзьмітры Ігнатовіча, падобныя дзеяньні, якія атрымалі назву пранкі, могуць быць кваліфікаваныя як хуліганскія і мяжуюць з адміністрацыйнай (арт. 17.1. КаАП) ці нават крымінальнай (арт. 339 КК) адказнасьцю, за якія прадугледжана пакараньне аж да пазбаўленьня волі.

За распаўсюджваньне твораў, якія прапагандуюць культ гвалт і жорсткасьць, прадугледжаны адміністрацыйны штраф па артыкуле 17.8. КАП ад 10 да 30 базавых велічынь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG