Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі вэганаў, якіх падазраюць у пагромах мясных крамаў


У францускім Лілі паліцыя затрымала шасьцярых чалавек, абвінаваціўшы іх у нападах на крамы, зьвязаныя з продажам мяса. Сярод затрыманых пяць жанчын і мужчына, арганізатарам групы паліцыя лічыць 21-гадовую жанчыну. Яна паўстане перад судом у сьнежні.

Група дзейнічала з красавіка па жнівень 2018 гадоў ў рэгіёне О-дэ-Франс на поўначы Францыі. Гэтыя людзі нападалі на мясныя крамы, а таксама на адну рыбную краму, на краму па продажы сыру і далікатэсаў, і на адзін рэстаран McDonald’s — усяго паліцыя абвінавачвае іх у дзевяці пагромах. Абвінавачаньні вылучылі пасьля таго, як у адной з крам знайшлі сьляды ДНК аднаго з удзельнікаў групы, а таксама на падставе дадзеных праслухоўваньня і ператрусаў, праведзеных у дамах актывістаў.

Паводле паліцыі, усе ўдзельнікі групы былі вэганамі і такім чынам пратэставалі супраць продажу мяса і мясных прадуктаў. Паліцыя распавяла, што актывісты разьбівалі вітрыны крамаў, аблівалі сьцены фальшывай крывёю і пакідалі на месцы злачынства надпіс: «Stop Speciesism». Гэты лёзунг вэганы выкарыстоўваюць у сваёй кампаніі за этычнае абыходжаньне з жывёламі. Самі затрыманыя на допыце палічылі за лепшае не раскрываць матываў сваіх дзеяньняў.

Француская асацыяцыя мясьнікоў паведаміла, што сёлета ў Францыі было каля 50 нападаў на крамы, дзе прадаваліся мясныя тавары, не толькі ў Ліль, але і іншых рэгіёнах. Пасьля гэтых нападаў мясьнікі запатрабавалі абароны ў міністра ўнутраных спраў Францыі Жэрара Калёна. У адкрытым лісьце да чыноўніка кіраўнік фэдэрацыі Жан-Франсуа Гіяр назваў пагромы мясных крамаў «формай тэрарызму». «Мы не патрабуем, каб каля кожнай крамы выставілі па жандарф, але ўлады ведаюць, што [да гэтага датычная] малюсенькая [група] вэганаў-экстрэмістаў, і яны павінны прыняць меры», — заяўляў Гіяр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG