Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пракрамлёўскія актывісты разграмілі выставу


Адна з працаў Васілія Слонава — сякера з выяваў Пуціна.
Адна з працаў Васілія Слонава — сякера з выяваў Пуціна.

У Маскве разграмілі выставу мастака Васілія Слонава, якая адкрылася ў галерэі «11.12» на «Вінзаводзе».

Відэа з нападу апублікавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку акадэмік Расейскай акадэміі мастацтваў Айдан Салахава.

На роліку бачна, як лідэр руху SERB Ігар Бекетаў, вядомы пад псэўданімам Гоша Тарасевіч, і экс-дэпутат Савету дэпутатаў Замаскварэчча Ігар Брумель выносяць з выставы Слонава карціны, плююць у Салахаву і называюць яе «мразьзю» і «малпай».

Усё гэта адбываецца ў прысутнасьці супрацоўнікаў паліцыі, якія ня ўмешваюцца і не спыняюць напад.

Акрамя таго, актывісты, якіх зьвязваюць з Крамлём, аблілі карціны Слонава ўнутры галерэі фарбай і невядомай пахучай вадкасьцю.

У прыватнасьці, іх абурыў твор мастака, на якім суседнічаюць выявы Пуціна і чалавечага чэрапа. Такім чынам, на думку актывістаў, Слонаў абразіў прэзыдэнта, а арганізатары выставы «прадэманстравала сваю нелюбоў да Расеі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG