Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане сьмяротнік падарваў сябе на мітынгу. Дзясяткі загінулых


Сама меней 32 чалавекі загінулі і каля 130 атрымалі раненьні ў выніку атакі тэрарыста-сьмяротніка на ўдзельнікаў акцыі пратэсту на ўсходзе Афганістана.

Прадстаўнік губэрнатара правінцыі Нангархар 11 верасьня паведаміў Радыё Свабода, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца, паколькі некаторыя параненыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Напад адбыўся на галоўнай трасе паміж сталіцай правінцыі Джэлалабадам і пагранічным пераходам з Пакістанам.

Ён быў накіраваны супраць дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць прызначэньня начальніка мясцовай паліцыі. Калі самазабойца падарваў бомбу, там былі прысутныя сотні людзей.

Пакуль ні адна арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG