Сем чалавек пацярпелі ў выніку нападу з нажом у Парыжы. Цяжкія раненьні атрымалі чатыры чалавекі. Яны шпіталізаваны. Сярод пацярпелых двое турыстаў зь Вялікабрытаніі.
Нападнік затрыманы. Па папярэдніх дадзеных, ён выхадзец з Афганістана.
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары ў нядзелю 9 верасьня, у 19-ай акрузе, на паўночным захадзе горада. Па дадзеных журналістаў, спачатку зламысьнік без бачных прычын напаў на наведвальнікаў кінатэатра, а затым накінуўся на гульцоў у пэтанк і мінакоў непадалёк.
Крыніца агенцтва Reuters сьцьвярджае, што паліцыя пакуль не разглядае здарэньне як тэракт.