Колькасьць ахвяраў землятрусу, які адбыўся 6 верасьня на поўначы японскага вострава Хакайда, дасягнула 30 чалавек, паведамляюць японскія СМІ са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Паводле іх дадзеных, яшчэ дзевяць чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак, каля 400 зьмешчаныя ў бальніцы зь нязначнымі траўмамі.
Да гэтага часу 31 тыс. хатніх гаспадарак застаюцца без вады, 16 тыс. чалавек працягвае знаходзіцца ў часовых сховішчах.
Да пошукава-выратавальнай апэрацыі прыцягнутыя каля 40 тысяч чалавек, у тым ліку службоўцы сіл самаабароны і кінолягі, а таксама 75 верталёты і іншая спэцтэхніка.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ заявіў, што ўрад краіны выдзеліць пацярпеламу рэгіёну сродкі з фондаў на экстранныя выпадкі для закупкі харчаваньня, пітной вады і паліва, якое неабходна для харчаваньня генэратараў у шпіталях.
У ноч на 6 верасьня на японскім востраве Хакайда адбыўся землятрус магнітудай 6,7. Сэйсмолягі зафіксавалі каля 100 паўторных падземных штуршкоў. Землятрус прызналі самым магутным.
Раней на Японію абрынуўся магутны тайфун, адзін з самых моцных у Японіі за апошнія 25 гадоў.